Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Патарыба́ніць ’бегчы’ (Інстр. III). Да прасл. terti (Куркіна, Этимология–1980, 24) > terati ’гнаць, бегчы’ (в.-луж. ćerić ’лавіць’, ст.-чэш. poteriti, vteriti ’неадступна ісці, бегчы за кім-н.’, славен. tėrjati), якое пазней набыло экспрэсіўныя суфіксы — патараніць (гл.), патарабаніць — магчыма, пад уплывам цюрк., параўн. тат. daraban ’барабану > тарабан ’тс’, тарабаніць: вяц. ’біць, барабаніць’, бел. ’моцна стукаць’, ’хутка несці нешта вялікае’, польск. potarabanić ’ісці з цяжкасцю’, усх.-чэш. tarabit ’несці з намаганнем’. Аб мене а > ы гл. Карскі, 1, 103.

Патасёк ’частка нямецкага калаўрота, да якой прымацоўваецца кудзеля’ (Уладз.). Да по́тась (гл.).

Патаску́ха1 ’публічная жанчына’ (Мядз.), добр. ’пасялуха’ (Мат. Гом.). Відаць, з рус. потаску́ха; параўн. яшчэ потаскна́я, потаску́ша, потаску́нья ’тс’.

Патаску́ха2 ’парушэнец парасоністы, Chimaphila Pursh. umbellata (L.)’ (ігн., Сл. ПЗБ). Відаць, да патаску́ха1. Матывацыя: паўзучае карэнішча расліны цягнецца, па-руску «тащится».

Патату́й ’удод, Upupa epops L.’ (Інстр. II) прымыкае да рус. потатуйка ’тс’. Фасмер (3, 343) услед за Гофманам (379) і Гараевым (1901, Дад. 1, 37) дапускае анаматапеічнае паходжанне, параўн. τυτώ γλαυξ ’разнавіднасць савы’ (Гесіхій), літ. tūtuoti ’дудзець’, tutli̯js, tututis ’удод’, новав.-ням. tuten ’дудзець’.

Патахці́ць ’упіхнуць’ (шальч., Сл. ПЗБ). Да тахціць ’гаціць, пракладваць дарогу праз балоцістае месца’ (ТСБМ), якое да прасл. patiti — глухога варыянта прасл. batiti/batati ’стукаць, удараць’ (гл. SP, 1, 194; Трубачоў, Эт. сл., 1, 164–165) — з устаўным суфіксам ‑х‑ аднаразавага значэння, параўн. ⁺pataxati.

Пата́ш ’рэчыва са шчолачнымі ўласцівасцямі’ (ТСБМ), ст.-бел. поташъ ’тс’ (1605 г.) запазычаны са ст.-польск. potasz, potaż ’тс’, якія з ням. Pottasche: Pott ’гаршчок’ і Asche ’попел’ — у гаршках са спаленых раслін выварвалася соль (Булыка, Лекс. запазыч., 141; Клюге-Гётце, 453). Сюды ж паташоўка ’вялізная бочка для збожжа’ (лях., Янк. Мат.) — раней, відаць, у такіх бочках захоўваўся паташ.

*Патвар, ст.-бел. потваръ, потварь (XV ст.) ’паклёп’, потварца, потворца (1507 г.) ’паклёпнік’, потварить ’паклёпнічаць’ (Гарб.) запазычаны са ст.-польск. potwarz і potwarca ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 38 і 125), якія да прасл. potvorъ, tvoriti > тварыць (гл.).

Патво́р, потву́р ’паблажлівасць’, ’пяшчота’ (в.-дзв., Рам. 8; рэч., Маш.), патво́ра ’паблажка, патуранне, песты, свавольства, ду́дыкі’ (Гарэц., Юрч., Нас.), ’свавольнік’ (Юрч.), ’упарты’ (Нас.), патво́рства ’упартасць’, ’паблажка’, патвара́ць ’патураць’ (Шат.), патво́рыць ’разбэшчваць, псаваць’ (Нас., Гарэц.), ’упарціцца пры выхаванні’ (Нас.), патворыцца ’псавацца ад паблажак’ (Гарэц.). Укр. потві́р, потвора ’страшыдла, бэба’, рус. потво́ры ’чары’, потвори́ть ’зачараваць, змяніць’, ст.-рус. потворити ’палепшыць, стварыць нанава’, ’зачараваць’, потворъ ’вядзьмарства’; польск. potwór, potwora, чэш. potvora ’пачвара’. Да па‑ (< прасл. po‑) і твары́ць (< прасл. tvoriti ’рабіць незвычайнае’). Аналагічна літ. padaraĩ ’чары’ < darýti ’рабіць’ (Праабражэнскі, 2, 116; Фасмер, 3, 344). Гл. таксама пачвара.

Патза́х ’каша з ячных круп’ (бар., Сл. Брэс.). Відаць, з панцак (гл.).

Патка́нне ’ніткі ў чаўнаку для ткання’ (нараўл., Мат. Гом.). Утворана з прыстаўкі па- (прасл. po‑ са значэннем заканчэння дзеі) і тканне < ткаць (гл.).