Пато́п ’разводдзе, паводка’, патопа ’патоп, непралазная гразь’ (Нас., Бір. Дзярж.), ’балоцістае месца’ (Нас.). Укр. потоп ’патоп’, потопа ’паводка’, рус. пото́п, пск., цвяр. по́топь ’разліў, паводка’, польск. potop, чэш., славац. potopa, славен. potòp, серб.-харв. по̀топ, макед., балг. потоп ’патоп’, ’разводдзе’. Прасл. potop(a) < potopiti < topiti > тану́ць ’патанаць’ (гл.).
Пато́п 2 ’стаптаны агарод’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да (па‑)таптаць (гл.).
◎ Пато́піч ’грузіла’ (віл., Сл. ПЗБ). Да па‑тапіць (па‑тап‑ ляць). Аб суфіксе ‑іч (са значэннем ’прадмет дзеяння’) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45.
◎ Пато́пічы ’багна’ (пух., Сл. ПЗБ). Да па‑тапіць < тапіць/ тануць (гл.). Аб суфіксе ‑іч‑ са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45.
Пато́ргаць ’патрэсці, патузаць, пашморгаць’ (Нас.), ’пацягаць’ (віл., Сл. ПЗБ), ’паштурхаць’ (Нас.), паторхаць ’пакалыхаць’ (круп., Сл. ПЗБ), поторкаты ’брыкнуць (аб кані)’ (Сцеп.). Да прасл. tъrgati > торгаць (гл.).
Пато́ркаць, пату́ркаць, нато́рнуць ’пасадзіць (расаду, цыбулю)’ (даўг., брасл., в.-дзв., рас., Сл. ПЗБ). Семантычная калька з літ. padíegti ’пасадзіць’ і ’калоць’. Генетычна адносіцца да tъrk‑ati > то́ркаць (гл.).
Патос ’пласт (сена)’ (ветк., Мат. Гом.). Роднаснае да стос (гл.), у якім с‑ разумелася як прэфікс і змянілася на па‑.
Патоўпіць, ‑цца ’змясціць, -цца’ (Шат.). Балтызм. Параўн. літ. talpà ’аб’ём, ёмістасць’, лат. talpa ’памяшканне’, літ. til̃pti ’змяшчацца, уваходзіць’, tùlpinti ’даваць месца, змяшчаць’, лат. tìlpt ’тс’. Роднаснае з прасл. tъlpa/tьlpa ’натоўп’.
◎ Патрабі́зна ’неабходнасць’ (Нас.), ст.-бел. потребизна ’патрэба’ (1388 г.) запазычана са ст.-польск. potrzebizna ’тс’. Параўн. таксама ўкр. потребизна ’тс’.
◎ *Патрабі́лка, брэсц. потробСлка ’магазін’ (Сл. Брэс.). У выніку намінацыі рус. словазлучэння магазин потребительской кооперации.
◎ Патрабі́ць ’пакараць смерцю’ (Шн. 2). Параўн. ст.-рус. потрѣбити/потребит ’знішчыць’, рус. ис‑требить ’тс’, якія звязаны з дзеясловам трѣбовати: серб.-харв. трщебити ’чысціць’, славен. trębiti ’чысціць, карчаваць’, польск. trzrebić ’тс’, в.-луж. trjebić ’пакладаць’, н.-луж. tfebiś ’карчаваць, расчышчаць’. Да прасл. terъ-, якое на ўсх.-слав. моўнай тэрыторыі дало тереб‑, параўн. рус. теребить ’церабіць’, а формы з треб‑ запазычаны з ц.-слав. мовы.