◎ *Патра́ўна, потраўно ’крута (асадзіць касу)’ (ТС). З пад траву — тады каса рэжа траву ніжэй.
◎ *Патраха́ць, потрохаты ’патрэсваць бараной пры баранаванні’ (Выг.). Новаўтварэнне ад трэсці (гл.), якое да прасл. tręšti, tręsę: укр. потряхати ’патрэсваць’, рус. тряхнуть, тря‑ хатьу польск. potrząchnąć, potrząchać (Сабалеўскі, РФВ, 64, 104; Брукнер, KZ, 43, 304; Фасмер, 4, 113). Аднак нельга растлумачыць дублетнасць х/с.
Патрахі́, па́трахі, по́трахі, по́трохі, по́трох ’вантробы’ (маладз., глус., Янк. Мат.; КЭС, лаг.; ТС; Чач.), па́трашыць ’выварочваць вантробы’ (Касп., Нас.; КЭС, лаг.), патрашы́ць ’вымаць вантробы’ (ТСБМ, Шат.), даўг. патрушы́ць ’патрашыць (курыцу)’ (Сл. ПЗБ), віц. патыршы́ць ’раздзяляць тушу на часткі’ (Шн. 2). Укр. по́трух, потрушо́к, потрухи́, потрушити, патроха́ти, рус. по́трох, потроши́ть, польск. patrochy ’тс’. Да троха, трошкі, трохі (гл.). Аналагічна польск. podróbki, podróbce ’патрахі’ > drobny ’дробны’, ням. Gänseklein ’гусіныя патрахі’ < …klein ’малы’ (Брукнер, 576; ён жа, KZ, 43, 304; Праабражэнскі, 2, 117; Фасмер, 3, 346). Сюды ж кам. потроша́нка ’вантрабянка’ (Сл. Брэс.).
◎ Патра́хнуць ’згніць, спарахнець’ (Ян.). Відаць, да труха, трухнуць (гл.), аднак цяжка растлумачыць ‑ра‑ замест ‑ру‑. Можна дапусціць уплыў рус. дряхнуть ’старэць’.
◎ Патрахтава́ць ’пачаставаць’ (трок., Сл. ПЗБ). Да патрабаваць (гл.). Аб мене к > х гл. Карскі, 1, 373–375.
Патрон 1 ’апякун свабодных, бедных грамадзян’, ’абаронца горада, абшчыны’, ’адвакат-абаронца’, ’гаспадар фірмы, начальнік’, ’святы’, ’дзень анёла’ (ТСБМ, Нас.), ст.-бел. патронъ ’заступнік, абаронца’ (1556 г.). Запазычана са ст.-польск. patron, якое з лац. patrōnus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 23).
Патрон 2, ветк. патрона ’гільза з капсулем, зарадам і куляй або шротам’ (ТСБМ, Мат. Гом.). З польск. patron, patrona ’тс’. Не выключана магчымасць другаснага запазычання з рус. патрон ’тс’, якое праз ням. Patron прыйшло з франц. patron < с.-лац. patrōnus ’абалонка снарада’. Этымалагічна тоеснае з патрон 1 (гл.).
Па́трубак 1 ’кароткая труба, адвод ад асноўнага рэзервуара’ (ТСБМ). З рус. па́трубок ’меншае адгалінаванне трубы’. Утворана на рус.-моўнай тэрыторыі пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. ‑pa) і суфікса ‑ъkъ ад труба́ (гл.).
Патрубак 2 ’салавей заходні’ (Інстр. II). Няясна.
◎ Па́трубля ’вотруб’е (ігн., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі балтызму nacėi і бел. вотруб’е (гл.). У канцы слова ‑л‑ з ‑и‑ (< прасл. -ьje).
◎ Патруда́ць ’перахварэць’ (паст., Сл. ПЗБ). Да трудзіць (гл.). Прэфікс па‑ па ўзору літ. pa‑sirgti ’пахварэць (пэўны, працяглы час)’ — sirgti ’хварэць’.
Патру́ль ’невялікі ўзброены атрад або судна, самалёт для нагляду за парадкам і бяспекай’ (ТСБМ), ’вартавы’ (брасл., Сл. ПЗБ). З устарэлага польск. patrul або з рус. патру́ль ’тс’, якія праз ням. Patrul прыйшлі з франц. patrouill ’дазор’.