Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Патуля́ка ’чалавек, які туляецца па цёмных заканурках, нешта падглядвае ці падслухоўвае’ (КЭС, лаг.). Да туля́цца (гл.). Аб суфіксе ‑ʼака гл. Сцяцко, Афікс. наз., 25.

Патунко́вы ’злы, шкодны’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Няясна.

Пату́піць, патупі́ць ’апусціць уніз (вочы, галаву)’ (ТСБМ, бялын., Янк. Мат.). Рус. поту́пить (взор) ’тс’. Усх.-бел. — руская ізалекса. Да тупы́ (гл.); пату́піць — г. зн. ’нібы прытупіць погляд’ (Фасмер, 3, 346).

Патураві́ць ’падагнаць (прымусіць хутчэй ісці, рабіць што-н.’ (в.-дзв., Шатал.), патуры́ць ’пагнаць, выгнаць’ (ТСБМ), патурыцца ’пайсці, накіравацца’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Рус. чарапавецк. туровить ’падганяць’. Да туры́ць, якое можа быць праславянскім (Скок, 3, 525). Маер (G. Mayer. Alban. Studien, 3, 1896) параўноўвае з ім алб. turr, turrem ’бегчы, рынуцца’. Аб пашырэнні дзеяслоўнай асновы з суфіксам ‑ав‑ (параўн. кладавіцца, садавіцца) гл. Карскі 2-3, 58.

Патура́ць ’паблажліва адносіцца’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш., Сцяшк., ТС; навагр., Шн.), ’ва ўсім згаджацца’ (бых., Янк. Мат.), ’не перашкаджаць у шкодных звычках і дзеяннях’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. літ. priturė́ti ’падтрымаць’, лат. uzturēt ’тс’.

Пату́х ’певень’ (стол., Сл. Брэс.). Да пяту́х (гл.). Ацвярдзенне губных перад е (< е), я мае месца ў вузкай паласе паміж паўдн.-зах.-бел. і зах.-палес. гаворкамі, напрыклад: баліціса ’мыць бялізну’, памаць, дзеваць (ДАБМ, к. 19).

Пату́ха, ст.-бел. потуха ’надзея’ (пач. XVII ст.) запазычана са ст.-польск. potucha ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134). Параўн. таксама роднаснае польск. otucha ’бадзёрасць’, чэш. tušiti ’прадчуваць’.

Пату́хляць ’зрабіцца тухлым’ (Шат.). Да тухлы, тухнуць (гл.). Прэфікс па‑ (< прасл. po‑) указвае на пашырэнне дзеі.

Патха́ння ’унушэнне’ (горац., Яруш.). Утворана ад той жа асновы, што і блізкае па значэнню натхнённе < яа‑тх‑няць (гл.) < прасл. -dbxngti. Так серб.-харв. надахнуйвати азначае ’ўнушаць’ і ’натхняць’, а літ. ijzvepimas -- ’унушэнне’ і ’натхненне’. Прыстаўка па‑, магчыма, ад лексемы павучанне (< ст.-рус. по‑ученин), блізкай семантычна да патхання.

Паты́к ’кавалак палкі ці дубца без галін’ (Бес.), брэсц. паніка ’палка’ (Сл. Брэсц.), воран. патачкі ’тонкія палачкі’ (Сцяшк. Сл.). Укр. патик ’палка, кол’, патика ’палка’, польск. patyk, potyk, patyka, чэш. ляш. patyk ’кій’, валаш. partyka, славац. patyk, patyč, patyča ’дубіна, друк, палка’, patyčie ’дробныя тычкі’, patik ’дубец’, pateka ’пугаўё’. Заходнеславянскае. Да tyka ’тычка’, роднаснага з прагерм. *stukka‑z: ням. Stock ’палка, ствол, друк, палена, калода’; менавіта ‑ukk‑ з’явілася слав. асновай ‑ык (Махэк₂, 663). Брукнер (399) сцвярджае, што польск. patyk паходзіць не ад tyka, а ўтворана ад асновы ρα-, якую знаходзім у ηά‑лец. Прыстаўка па‑ з прасл. pa‑.