◎ Патрупяшы́ць ’пагнісці’ (ваўк., Сл. ПЗБ), патрупехнуць ’струхлець’ (ветк., Мат. Гом.). Генетычна роднасныя з труха (гл.), тады ‑пе‑ можна ўспрымаць як экспрэсіўны дзеяслоўны суфікс. Ёсць падставы таксама суаднесці бел. лексемы з труп, якое, паводле Зубатага (AfslPh, 16, 416)’, Младэнава (там жа, 36, 132), Бугі (РФВ, 75, 151), Брандта (там жа, 25, 31), Мюленбаха–Эндзеліна (4, 226 і 248), суадносіцца са словам труха. У такім выпадку па‑трупехнуць можна разглядаць як кантамінаванае ўтварэнне (з патрухаць і + трупець < труп.
◎ *Патру́сіны, лін. потру́сыны ’канец вяселля’ (Сл. Брэс.). Магчыма, з укр. лубенск. потрусини ’збор вялікай колькасці гасцей, асоб вельмі блізкіх сям’і на другі дзень гулянкі, каб даесці і дапіць рэшткі са ўчарашняга дня’. Утвораны ад потрусити ’патрэсці, праверыць, зрабіць труску, праверку’.
◎ Па́труха ’пацяруха’ (бар., шчуч., карэліц., смарг., іўеў., астрав., віл., швянч., даўг., в.-дзв., брасл., докш., паст., Сл. ПЗБ; сверж., З нар. сл.), гродз. потруха ’тс’ (Сцяшк. Сл.), патруха, патруха ’дробна пацёртае сена, дробная салома, адпаду сена’, ’дробязь, вымалачаныя каласы’ (Грыг., Сцяшк., Гарэц., Мат. Маг., Юрч., Нас., Касп., Др.-Падб., Шат.; в.-дзв., Шатал.). Укр. чаркас. потрух, польск. дыял. (з Варш. сл.) patrucha, potrucha ’тс’. Відаць, самай старой з вышэйпададзеных форм, утворанай паводле ўзору аналагічных балт. слоў: pä‑biros, pä‑kritos, pd‑šiupos, лат. pabiras ’тс’, будзе патруха — на гэта ўказвае яе пашырэнне: зах. і паўн.-зах. бел. гаворкі, утвораныя пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. pa‑) ад труха (гл.). Форма патруха — у выніку кантамінацыі лексем патруха і труха, а патруха — вынік кантамінацыі лексем пацяруха (гл.) і питруха.
◎ Патрухіня́ць ’пайсці паспешліва’ (Сцяшк. Сл.). Да па‑ (< прасл. po‑) і трухаць ’бегчы подбегам, трухам’ (гл.). Аднак суфіксацыя няясная.
◎ Патрушанка ’зельц’ (жытк., Мат. Гом.), потрошанка ’вантрабянка’ (лун., Шатал.). Да патрахі (гл.). Аб суфіксе -анка гл.’ Сцяцко, Афікс. наз., 29.
◎ Патрушчэ́ліць ’паламаць у многіх месцах’ (в.-дзи.., Сл. ПЗБ). Паводле пашырэння можна аднесці да балтызмаў, — параўн. літ. triušketi ’хрусцець’. Не выключана магчымасць растлумачыць паходжанне на слав. глебе: параўн. рус. труск ’трэск, хруст; сухое галлё’, ст.-рус. трускъ ’трэск’, які Фасмер (3, 110) лічыць глухім варыянтам лексемы друзг > дру́згаць (гл.)/ Суфікс ‑эл‑ з экспрэсіўным значэннем шматразовага дзеяння.
◎ Патрыбу́шніца ’сала з падчарэўя’ (гродз., Сл. ПЗБ). З пад‑ трыбушніца, якое з пад- і трыбух (гл.). Аналагічна падчаровіна ’тс’.
Патрыёт ’той, хто любіць сваю радзіму, свой народ’ (ТСБМ). Праз польскую (patriota) ці рус. мову з ням. Patriot, якое з франц. patriote ’сын бацькаўшчыны’ < с.-лац. patriōta < ст.-грэч. πατριώτης ’зямляк, суайчыннік’ (Праабражэнскі, 2, 27; Фасмер, 3, 217; SWO, 1980, 558).
◎ Патры́сціць ’пакрышыць, падрабніць, пашчыпаць’ (Гарэц.). Балтызм. Параўн. літ. triūsti, triuseti ’абломвацца, крышыцца’.
Па́трыца, ст.-бел. патрица ’кляймо на дрэве’ (1586 г.) запазычана са ст.-польск. patryca ’тс’, якое з ням. Patrize ’патрыца, рэльефная, выпуклая форма для друкавання’ (Булыка, Лекс. запазыч., 93).