◎ Патрупяшы́ць ’пагнісці’ (ваўк., Сл. ПЗБ), патрупехнуць ’струхлець’ (ветк., Мат. Гом.). Генетычна роднасныя з труха (гл.), тады ‑пе‑ можна ўспрымаць як экспрэсіўны дзеяслоўны суфікс. Ёсць падставы таксама суаднесці бел. лексемы з труп, якое, паводле Зубатага (AfslPh, 16, 416)’, Младэнава (там жа, 36, 132), Бугі (РФВ, 75, 151), Брандта (там жа, 25, 31), Мюленбаха–Эндзеліна (4, 226 і 248), суадносіцца са словам труха. У такім выпадку па‑трупехнуць можна разглядаць як кантамінаванае ўтварэнне (з патрухаць і + трупець < труп.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)