Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Патрабля́ць ’выкарыстоўваць’ (Нас.). З рус. потреблять ’тс’.

Патрабя́скі ’косткі з якіх абрэзана мяса’ (бар., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі лексем: польск. podroby ’вантробы’, бел. вантробы і польск. drobiazgi ’дробязі’.

Патра́ва1, потра́ва ’знішчэнне травы, пасеваў жывёлай’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Мядзв., Касп., ТС; лаг., в.-дзв., Сл. ПЗБ), брэсц. потра́вляный ’з’едзены’ (Сл. Брэс.). Рус. потрава ’патрава’, ст.-рус. потравити ’паспасваць пасевы’, серб.-харв. по̏тра ’тс’. Да трава (гл.) < прасл. trava, якое спачатку абазначала ’харч, страву для людзей’, корм для жывёлы’, а пасля ’трава’, ’пэўныя віды траў’ (Брукнер, 575; Скок, 3, 494), а ’корм для чалавека’ — страва (гл.). Лексема trava — аддзеяслоўнае ўтварэнне (ад truti, trovǫ, як slava < sluti, slovǫ). Пазней ад trava ўтварылася traviti: польск. trawić ’знішчаць’, ’выдаваць’, ’ператраўляць’, ’цкаваць’ і інш., а таксама іншая ступень чаргавання — серб.-ц.-слав. трыти, трыѭ ’церці, сцірацца’, балг. три́я ’тру, выціраю’, ц.-слав. троути ’знішчаць’. З traviti пры дапамозе прыстаўкі па‑/по‑ і ўтварыліся патраві́ць ’знішчыць’, патра́ва ’знішчэнне’.

Патра́ва2 ’страва, ежа (пераважна з травы)’ (ТСБМ, Мядзв., Яруш., Шпіл., Гарэц., Касп., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ’вадкая ежа’ (Сл. ПЗБ), ’скаромная ежа’ (Шн. 3), ’вараная (гатаваная) ежа’ (Нас.), ’блюда’ (бяроз., Сл. Брэс.). Укр. потра́ва ’ежа, блюда’, рус. зах., калуж.-маск. потрава ’страва, ежа’, якое Даль (3, 934) выводзіць з польскі ст.-рус. потрава ’збіранне сена, корму’; польск. potrawa ’ежа, блюда’, potraw ’атава (трава)’; чэш., славац. potrava ’ежа, харчаванне’, ’прадукты’, ’корм (для жывёлы)’, серб.-харв. по̀травнина ’плата за выпас’. Да патраві́ць, якое з po‑traviti ’ператравіць, ужыць’, ’карміць травой’, ’знішчаць’. Гл. таксама патра́ва1.

Патрактава́ць ’пачаставаць’ (Шат.). З польск. potraktować ’тс’, ’зрабіць, уладкаваць’, якое да traktować < італ. trattare ’пачаставаць’ (якое з лац. < trahere, tractum ’цягнуць’), tratto ’шлях’, trattoria ’карчма (ля дарогі)’. Гл. таксама патрахтаваць.

Патрана́т ’апякунства; выхаванне дзяцей-сірат пад кантролем дзяржаўных органаў’ (ТСБМ), ст.-бел. патронатъ ’апякунскае таварыства’ (XVII ст.). Запазычана са ст.-польск. patronat ’тс’, якое з лац. patrōnātus ’патранат, правы патрона’.

*Патрандэля, пін. потрондэля ’балбатуха’ (Сл. Брэс.). Параўн. чэш. trandati ’разбалабоніць’, якое ўтворана пры дапамозе суфікса ‑nd‑ati ад *tratanti — яму адпавядае рус. тара‑ торить < прасл. tor‑tor; параўн. літ. tarti ’прамаўляць’, ’гаварыць’, хецк. tar- ’гаварыць’ (Махэк₂, 649). Потрондэля — экспрасіўнае слова, як і драг. тарандоха ’балбатуха’.

Патранта́ш ’сумка з гнёздамі для патронаў’ (ТСБМ). З польск. patrontasz ці з рус. патронташ, якія з ням. Patronentasche (Варш. сл., 4, 88) ці Patrontasche (Фасмер, 3, 218).

Па́трапкі, патрбпкі, патрэпкі ’пакулле’ (нараўл., ветк., Мат. Гом.), калінк. патрубкі ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус. патрепки ’адыходы пры трапанні льну’, укр. чарніг. потріпки ’кавалкі льну, якія адпадаюць пры трапанні яго траплом’. Параўн. усх.-славянскае. Узнікла паводле мадэлі раЬеэъ (якое ад počesati) з сінанімічнымі варыянтамі на ‑ъkъ, ‑ъka, ‑ьje (Борысь, Prefiks., 29) ад potrepati (там жа, 33)β. Да трапаць, патрэпле, (гл.).

Патра́та ’выдатак’ (ТСБМ, Яруш.). Укр., рус. потра́та ’тс’, польск. potrata ’страта, шкода’, чэш., славац. potrat ’выкідыш, аборт’. Паўночнаславянскае. Утворана ад po‑tratiti пры дапамозе суфікса Nomen acti ‑a. Да тра́ціць (гл.).

Патра́ўка ’страва, яда’, ’верашчака’ (ТСБМ, Некр.; ганц., Сл. Брэс.), ’мачанка’ (Янк. 2), ’соус, прыгатаваны з рэшткаў валовага мяса’ (Нас.), ’рэдкая страва з мясам, падкалочаная мукой’, ганц. ’падліўка’ (Сл. ПЗБ). Як і ўкр. потра́вка ’блюда з розных кавалкаў мяса з дадаваннем кавалкаў каўбасы’ — з польск. potrawka ’адваранае мяса пад соусам’. На ўсходзе Беларусі патраўка адрозніваецца значэннямі: хойн. ’зацірка’, рэч. ’бульён’, браг. ’суп з мукой і ягадамі або грыбамі’, хойн. ’халадзец’, хойн. патраўка ’цура’ (Мат. Гом.).