Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Патака́ць1 ’паблажліва, нястрога адносіцца да каго-н., патураць каму-н.’ (ТСБМ), пат́акнуць ’кіўнуць сцвярджальна’ (Яруш.), пата́каваць ’згаджацца’ (КЭС, лаг.), патако́ўнік ’патуральнік’ (Нас.), пата́чка ’паблажка’ (ТСБМ). Укр. пота́катися ’згаварыцца’, потака́йло, потака́ч ’той, хто паддаквае’, пота́кувати ’паддакваць’; рус. пота́ка́ть ’патураць’, потака ’прытворства, прыкідванне’, ст.-рус. потаков(ь)никъ ’уступчывы, падатлівы’, польск. potakiwać, potakać, potaknąć ’патакаць’, чэш. potakací slovo ’слова, якімі мы пацвярджаем’. Утворана ад сцвярджальнай часціцы так (такъ, тако) пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. po‑) (Праабражэнскі, 2, 115; Фасмер, 3, 343; Варш. сл., 4, 801).

Патака́ць2 ’ткаць іншым матэрыялам’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, з падтыка́ць < падаткнуць (гл.).

Патакачы ’паплаўкі’ (бых., Мат. АС). З ⁺патакай ’той, хто патакае’, а ў дадзеным выпадку/паплавок хістаецца так, як тузае і хістаецца рыба. Да патакаць! (гл.).

Патала́ніць ’пашанцаваць, пашчаслівіцца’ (ТСБМ; акц., Мат. Гом.), патала́ніла ’пашчэнсціла’ (Нас.). Укр. поталани́ти ’тс’, рус. потала́нить ’паспрыяць, паслужыць’. Усх.-славянскае. Да тала́н ’шчасце, знаходка, прыбытак’, тала́нить ’удавацца’, якія з цюрк. моў (параўн. тур., чагат. talan ’здабыча’, казах. талан ’шчасце’ (Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 169; Фасмер, 4, 14).

Па́талач ’пасеў, вытаптаны свойскімі жывёламі’ (Нас.), паталочышча ’выкачанае, вытвптанае месца на траве, пяску або снезе’ (Сцяшк.), гом. потолочыць ’памяць рунь, траву, пасевы’ (Выг.). Укр. патолоч, потолоччя ’вытаптанае засеянае поле’, ’месца, дзе драпежнік з’еў сваю ахвяру’, ’складзеныя для прасыхання каноплі’, лемк. патолоча ’маленькае возера’, рус. патолока ’вытаптаныя пасевы’. Nomen асіі да прасл. potelkti > патаўчы (гл.). рус. потолочь, укр. потовкти ’патаптаць, патаўчы’ (Борысь, Prefiks., 19, 32–34).

Паталачы́цца ’пацягнуцца, пайсці, пасунуцца’ (Касп.), ’павалачыцца’ (нясв., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі з таўчыся і павалачыцца.

Патала́шкаць ’скруціць’ (жытк., Мат. Гом.). Відаць, да рус. потолкать з дэмінутыўным суфіксам -аш·.

Паталі́ць ’наталіць’, ’насыціць’, паталя́ць ’насычаць вадой’, ’спачувальна адносіцца да больш слабых’ (ТСБМ). Да ‑талі́ць, наталі́ць, патоля (гл.).

Патало́к, потоло́к, патоло́ка, ’столь’ (жлоб., Мат. Гом.; тарн., Анім.), светлае ’верхняя частка рамачнага вулля’, рэч. ’вышкі’ (Мат. Гом.), рус. потоло́к, потоло́ка ’тс’. Фасмер (3, 345) найбольш імавернай лічыць версію паходжання гэтага слова з *потолъкъ, якое з тьло ’дно’ і ў якасці роднасных прыводзіць літ. pãtalas ’ложак’, ст.-прус. talus ’падлога’, ст.-інд. talam ’раўніна’, ст.-в.-ням. dilla ’дошка, масніца’, лац. tellūs ’зямля’, ірл. talam ’тс’ (аналагічна Траўтман, 321; Зубаты, AfslPh, 16, 417 і інш.). Пізані (RL, 1, 1950, 271) намагаецца вытлумачыць форму потолок з *полатокъ (якое з *полатъ — адпаведнік лац. palātum ’скляпенне’); Паэта (Atti della Ассаdemia nazionale dei Lincei, 359, серыя 8, Roma, 1973, 7–12) слова потолок выводзіць з *pod‑tolokъ, якое ад толо́чь ’таўчы’ — непераканаўча.

*Патана́, пагона ’пляткар, балбатун’, патоніэти ’вярзці недарэчнасці, бязглуздзіцу’, ’балбатаць’ (Бес.). З венгерскай мовы, параўн. венг. pakpnäs ’трэск, шчоўк’ pattani ’трашчаць, шчоўкаць, ляскаць’. ©

Патапе́ц, потопе́ц, потопо́к ’грузіла’, ’паплавок’ (ТСБМ, Крыв.; паўн.-усх., КЭС; Касп.), патапы́ ’грузіла’ (лід., Сл. ПЗБ). Да тапі́цьтан́уць (гл.). Ізасема або семантычная калька з літ. grim̃ždas ці gramždíklis ’грузіла’, якія ад gramždìnti ’тапіць, пагружаць’, grimzdė́ti ’загразаць, тануць, тапіцца’.