Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пась-пась-пась — падзыўныя словы для авечак (маг., ДАБМ, к. 305). Гукапераймальнае. Пра генезіс падзыўных гл. Смаль-Стоцкі, Приміт., 66–67.

Пасэсар ’арандатар’ (Шат.), ст.-бел. посесоръ, поссессоръ ’уладальнік, арандатар’ (1598 г.) запазычаны са ст.-польск. posesor ’тс’, якое з лац. possessor ’тс’ (Булыка, Запазыч., 254).

Пасю́ль ’дасюль’ (Шпіл., Нас.), посю́ль ’тс’ (ТС), по́сюль ’тс’ (ельск., Мат. Гом.; Янк. 2, Ян.). Утвораны з прыстаўкі па‑ (по-) < прасл. po‑ і прыслоўя selě/seli тут з карэнным ‑ʼu‑, якое пад уплывам вакалізму сіноніма s(j)ud‑ < sǫdě (ESSJ SG, 2, 576).

Пасюта́ць ’згубіць што-н. па дурноце, недагляду’ (Калосьсе, 1938, 4). Літуанізм. Параўн. літ. pa‑siūsti ’ашалець, уз’юшыцца’ (Вяржбоўскі, 879; Урбуціс, Baltistica, 1969, 5 (1), 67; Лаўчутэ, Балтизмы, 70).

Пасява́ць ’сеяць (доўга)’, ’высяваць’ (Ян.). Дуратыўны дзеяслоў, утвораны ад сеяць (гл.); пашырэнне суфікса ‑ва‑ ў сувязі з тым, што аснова дзеяслова заканчваецца на галосны (параўн. быцьбываць, чуцьчуваць). Прыстаўка па‑ тут мае значэнне ’вы-’.⇉/

Пасяда́ць, поседати ’валодаць’ (Гарб., Нас.), ст.-бел. посядати, поседати ’тс’ (1486 г.) запазычаны са ст.-польск. posiadać ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 34). Сюды ж посе́сці ’мець, атрымаць’ (ТС).

Пасяджэ́нне, пасе́жанне, пасяжэнне ’сход, нарада’ (ТСБМ, Юрч., Яруш.) — калька з польск. posiedzenie ’тс’, якое ад дзеяслова posiedzieć ’пасядзець’. Да па‑ і сядзе́ць (гл.).

Пасядзе́льня ’памяшканне для збруі калгасных коней’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Да сядло (гл.). Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко (Афікс. наз., 165). Прыстаўка па-, відаць, ад слова памяшканне, з якім + сядзёльня магло уступіць у кантамінацыйныя адносіны.

Пасядзе́нне, пасядзённіко ’спакойная работа’, ’бяседа’ (Нас.). Утвораны ад дзеяслова пасядзёць < сядзёць (гл.). Сюды ж пасядзенкі, пасядушкі ’наведванне каго-н. з мэтай прабавіць вольны час у размовах’ (ТСБМ), маг. пасядзелкі ’вячоркі дзяўчат-папрадух’ (Жакава–Блінава, Пытанні бел. дыял.), поседанье, поседзёнькі, поседзёнкі ’тс’ (ТС).

Пасядзе́ня ’пасяджэнне’ (шальч., Сл. ПЗБ). З польск. posiedzenie ’тс’.