◎ Патату́й ’удод, Upupa epops L.’ (Інстр. II) прымыкае да рус. потатуйка ’тс’. Фасмер (3, 343) услед за Гофманам (379) і Гараевым (1901, Дад. 1, 37) дапускае анаматапеічнае паходжанне, параўн. τυτώ γλαυξ ’разнавіднасць савы’ (Гесіхій), літ. tūtuoti ’дудзець’, tutli̯js, tututis ’удод’, новав.-ням. tuten ’дудзець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)