Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Рэ́пкі ’цукровыя буракі’ (Жыв. НС), ’чырвоныя буракі’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.). Гл. рэпа1.

Рэ́пліка ’кароткі адказ, заўвага’ (ТСБМ). Ст.-бел. реплика < ст.-польск. replika < с.-лац. replica (Булыка, Лекс. запазыч., 51).

Рэ́пнік1 ’бацвінне рэпы’ (ТСБМ), рэпнік ’страва з бульбы, морквы, бручкі, забеленая малаком’ (З нар. сл.; гродз., Сл. ПЗБ), рэ́пнык ’тс’ (Сл. Брэс.). Ад рэпа1 (гл.).

Рэ́пнік2 ’Rapistrum’ (ЭПБ, 4), ’лопух’ (шальч., Сл. ПЗБ). Гл. рэпік.

Рэ́пніца ’матыль бялянка рэпавая, Pieris rapae L.’ (ЭПБ, 4). Ад рэпа (гл.), паколькі вусені развіваюцца на лісцях рэпы, параўн. аналагічна бру́чніца ’матыль бялянка бручкавая, Pieris napi’ (ЭПБ, 1) < бручка (гл.).

Рэ́пнуць1 ’лопнуць, трэснуць’ (Ян.). Гл. рэпаны.

Рэ́пнуць2 ’сказаць недарэчнае’ (Сцяшк. Сл.). Экспрэсіўнае развіццё значэння рэпнуць1 (гл.). Існуе цэлы шэраг слоў, асноўнае значэнне якіх ’ударыць’ пераходзіць у экспрэсіўнае ’сказаць недарэчнае’. Параўн. ля́пнуць ’рэзка, з шумам стукнуць’ > ’сказаць недарэчнае’, рус. бря́кнуць ’тс’, чэш. plesknouti, plácnouti ’пляснуць, стукнуць’ > ’прагаварыцца, ляпнуць’.

Рэ́псам ’напралом’ (Мат. Гом.), ’нечакана; хутка’ (жлоб., Наша слова, 2002, 16 кастр.). Магчыма, вынік шэрагу фанетычных змен: раптам > рапцам, рэпцам > рэпсам. Гл. раптам.

Рэ́пта ’непаваротлівая жанчына’ (Нар. сл.). Да рэптух ’торба’ (гл.).

Рэпта́ці ’нагаворваць’ (Нар. сл.). Укр. ропта́ти ’шумець’, рус. ропта́ть ’шумам выказваць незадаволенасць’, н.-луж. ropotaś ’грымець, грукатаць’, в.-луж. ropotać ’тс’, чэш. reptati, славац. reptať, славен. ropotáti ’грымець, грукатаць’, серб. і харв. ро̀птати ’выказваць незадаволенасць’, ст.-слав. ръпътати ’тс’. Прасл. *ropot‑ разам з *rъpъt‑ гукапераймальнае; параўноўваюць яшчэ з ст.-інд. rápati ’балбоча’ (Фасмер, 3, 502). Гл. яшчэ раптаць.

Рэ́птух ’торба (для кармлення каня)’ (Мат. Гом., ТС), рэ́пех ’тс’ (Мат. Гом.), рэ́птух, рапту́х ’вераўчаны мех’ (Сл. ПЗБ), рэ́птух ’стары, нямоглы чалавек’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.), ’чалавек або жывёліна з вялікім жыватом’ (ТС), рапцю́х ’вялікая сетка з вяровачак, у якую набіваюць сена для каня, калі збіраюцца ў дарогу’ (Янк. Мат.), ’торба; тоўстая жанчына’ (Сл. Гродз.), рэпцю́х ’аброчная торба’ (івац., Жыв. сл.). Ст.-бел. ребтухъ (рабтухъ, хрептухъ) ’мех для конскага корму’ < ст.-польск. kreptuch < с.-в.-ням. kripptuoch (Булыка, Лекс. запазыч., 102).

Рэптушы́ло ’чалавек з вялікім жыватом’ (ТС). Экспрэсіўнае ад рэптух (гл.).