Рэ́пнуць1 ’лопнуць, трэснуць’ (Ян.). Гл. рэпаны.

Рэ́пнуць2 ’сказаць недарэчнае’ (Сцяшк. Сл.). Экспрэсіўнае развіццё значэння рэпнуць1 (гл.). Існуе цэлы шэраг слоў, асноўнае значэнне якіх ’ударыць’ пераходзіць у экспрэсіўнае ’сказаць недарэчнае’. Параўн. ля́пнуць ’рэзка, з шумам стукнуць’ > ’сказаць недарэчнае’, рус. бря́кнуць ’тс’, чэш. plesknouti, plácnouti ’пляснуць, стукнуць’ > ’прагаварыцца, ляпнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)