Буроўка ’божая кароўка’ (З жыцця). Гл., акрамя таго, бароўка ’тс’. Відавочна, утварэнне ад асновы бар‑ для абазначэння авечак (гл. падрабязней пад бароўка). Форма буроўка (калі гэта не фанетычная змена), магчыма, узнікла пад уплывам бу́ры?
Бу́рса 1 (гіст.) ’бурса’. Рус. бу́рса, укр. бу́рса і г. д. Запазычанне з польск. bursa (або ням. Burse) < с.-лац. bursa ’казённы кошт’ < ’кашалёк’ (< грэч. βύρσᾱ ’мяшок’). У пераносным значэнні ’таварыства’. Брукнер, 50; Праабражэнскі, 1, 54; Фасмер, 1, 247; Шанскі, 1, Б, 234–235; Рудніцкі, 265; Булыка, Запазыч., 53.
Бу́рса 2 ’група, пэўная колькасць людзей’ (Жд.). Укр. бу́рса ’тс’. З бу́рса 1 (гл.). Параўн. Рудніцкі, 265; Махэк₂, 77; Булыка, Запазыч., 53.
Бу́рса 3 сварка, лаянка’ (Сцяц.). Укр. бу́рса ’тс’ (гл. Рудніцкі, 265). Такія ж значэнні і ў іншых мовах, напр., славац. bursa танец, гульня з музыкай; сварка, лаянка’. Бясспрэчна, звязана з бу́рса 1 (гл.) і бу́рса 2. Першапачаткова меліся на ўвазе шумныя забавы бурсакоў (іншая магчымасць тлумачэння: ’група людзей’ → ’шум, лаянка’). Гл. Рудніцкі, 265; Махэк₂, 77 (там крыху іначай: першапачаткова ’скандал сярод купцоў’).
Бурт ’капец’ (Бяльк., Сцяшк. МГ), ’вялікая куча бульбы прадаўгаватай формы’ (Выг. дыс.). Укр. бу́рта, рус. бурт. Усё запазычанне з польск. burta, burt ’кайма; борт; край насыпу’ (< ням. Bord ’край, борт’). Праабражэнскі, 1, 54; Брукнер, 50; Фасмер, 1, 247; Шанскі, 1, Б, 235. Укр. бу́рта < польск. burta < ням. Borte (Брукнер, 50; Рудніцкі, 266). Параўн. борт 2.
Буртэ́ль ’цурбан’ (Касп.). Мабыць, запазычанне з польск. burtyl ’дрэва, прыдатнае на бэлькі для аббіцця карабля’ (Варш. сл., 1, 237). Параўн. яшчэ бурцалёк ’цурбан’ (гл.).
Буруздзі́ць ’вярзці лухту, парушаць парадак, каламуціць’ (Касп.). Гл. баруздзіць.
Бурук ’нелюдзімы чалавек’(Яўс.). Як і шмат іншых экспрэсіўных слоў, не вельмі яснага паходжання. Магчыма, да буры́ць (гл.). Параўн. рус. дыял. бури́ть ’лаяць’. Не выключаецца таксама сувязь з біру́к ’воўк’ (гл.), рус. бирю́к ’тс’, якое пераносна ўжываецца і ў значэнні ’нелюдзімы чалавек’.
Бурцалёк ’цурбан’ (= буртэ́ль) (Касп.). Няяснае слова. З *бу́рцаль < польск. *burtel (параўн. burtyl, гл. пад буртэль)?
Бурча́ ’топкае месца’. Гл. бу́рчак 2.
Бурча́к 1 ’гатунак гароху’ (Сцяц., Жд., Касп.), ’гарох буйнога гатунку’ (КЭС, лаг.), бу́рчак ’буры гарох’ (Др.-Падб.). Польск. burczak ’звычайны або буры гарох’. Фасмер (1, 249) (без польскага матэрыялу) лічыць, што гэта запазычанне з цюрк. моў (тур., туркм., чагат. burčak ’гарох’). Наводзіць сумненне адсутнасць гэтага слова ва ўсходніх гаворках, рус. і ўкр. мовах. Можа, запазычанне з польск. burczak (якое, здаецца, Варш. сл., 1, 236, выводзіць ад bury): параўн. націск у бу́рчак.
Бурча́к 2 ’ручай з хуткім цячэннем вады’ (Арх. ГУ), ’адрэзак ракі, дзе хуткае цячэнне’ (Янк. I), бурча́ ’топкае месца’ (Яшкін). Укр. бу́рчак ’тс’. Да бурча́ць (гл.). Параўн. і бурку́н ’месца, дзе шуміць вада ў рацэ’ (Сцяшк. МГ).
Бурча́ць (БРС, Нас., Яруш., Касп., Бяльк., Шат.), бурчэ́ць (Гарэц.). Таксама бу́ркаць, бу́ркнуць, бурката́ць. Гэтыя дзеясловы азначаюць розныя гукі (шум вады, голас чалавека і да т. п.). Параўн. яшчэ буркава́ць (голубы буркуюць). Укр. бу́ркати, бурча́ти, буркоті́ти, буркота́ти, бурку́ку́! (выклічнік, які перадае голас голуба), рус. бу́ркать, бурча́ть, польск. burknąć, burczeć, славен. búrkati і г. д. Гукапераймальнае. Бернекер, 102; Праабражэнскі, 1, 54; Рудніцкі, 262; Шанскі, 1, Б, 233. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 245, 249. Няпэўна Бецэнбергер, BB, 26, 188 (сувязь з *burʼa ’бура’).