Бу́рса 1 (гіст.) ’бурса’. Рус. бу́рса, укр. бу́рса і г. д. Запазычанне з польск. bursa (або ням. Burse) < с.-лац. bursa ’казённы кошт’ < ’кашалёк’ (< грэч. βύρσᾱ ’мяшок’). У пераносным значэнні ’таварыства’. Брукнер, 50; Праабражэнскі, 1, 54; Фасмер, 1, 247; Шанскі, 1, Б, 234–235; Рудніцкі, 265; Булыка, Запазыч., 53.
Бу́рса 2 ’група, пэўная колькасць людзей’ (Жд.). Укр. бу́рса ’тс’. З бу́рса 1 (гл.). Параўн. Рудніцкі, 265; Махэк₂, 77; Булыка, Запазыч., 53.
Бу́рса 3 сварка, лаянка’ (Сцяц.). Укр. бу́рса ’тс’ (гл. Рудніцкі, 265). Такія ж значэнні і ў іншых мовах, напр., славац. bursa танец, гульня з музыкай; сварка, лаянка’. Бясспрэчна, звязана з бу́рса 1 (гл.) і бу́рса 2. Першапачаткова меліся на ўвазе шумныя забавы бурсакоў (іншая магчымасць тлумачэння: ’група людзей’ → ’шум, лаянка’). Гл. Рудніцкі, 265; Махэк₂, 77 (там крыху іначай: першапачаткова ’скандал сярод купцоў’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)