Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кліве́ц ’малаток’ (Тарнацкі, Studia), ’молат для кляпання касы’ (Нік. Очерки). Гл. клявец.

Клі́віна ’тое, што і вітка’ (З нар. сл.). Да калівіна. Гл. калівах. Словаўтварэнне ўказвае на зборнасць (Сцяцко, Афікс. наз., 107). Улічваючы, што каліва можа азначаць ’асобна ўзятую сцябліну, саломіну’, вытворнае на ‑іна — ’скрутак, пучок’, чаму семантычна адпавядае клівіна. Некаторая няпэўнасць гэтай версіі заключаецца ў тым, што разгледжаная мадэль адпавядае адпрыметнікавым вытворным, а ў даным выпадку мы маем справу з лексемай, утворанай ад назоўніка.

Кліву́н ’кулік’ (Мат. Гом.). Да *клі. гун (< *клікун). Да клікаць (гл.). Параўн. клыгун (гл.).

Клігуніха ’жанчына, якая ўсё стогне’ (Жд. 3). Да клікуш- хау якое ў сваю чаргу ад клікун. Параўн. рус. кликун ’нервовахворы чалавек’, кликунья ’клікуша’.

Кліе́нт ’той, хто карыстаецца паслугамі каго-небудзь’ (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову з ням. Klient (Шанскі, 2, 8, 155).

Клі́зіць ’усміхацца’ (Шпіл.). Няясна.

Клі́катні ’абутак на драўлянай падэшве’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. klypkė ’зношаны драўляны чаравік’, які стаў крыніцай для бел. кліпанікі (гл.). Тады клі‑ KaąeHb < *klipk‑at‑ьnъ. Гэта даволі складаная рэканструкцыя не можа лічыцца дастаткова надзейнай. Параўн. таксама кліп‑ кліп (гл.).⇉'

Клі́кацца ’падтрымліваць сувязь, мець зносіны’ (Нар. словатв.). Параўн. клікаць.

Клі́каць ’голасна зваць’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Сержп., Бяльк., Яруш.), клікаць вясну ’сустракаць вясну’ (Ян.). Укр. кликати, рус. кликать, ст.-рус. кликати ’тс’, ст.-слав. клицати, балг. кликам, серб.-харв. кли̏цати, кли̏кати, славен. klícati ’тс’, ст.-чэш. kličeti ’тс’. Балтыйскія і гермайскія гукапераймальныя паралелі не маюць значэння ’зваць, клікаць’ (параўн. Фасмер, 2, 250), якое можна лічыць праславянскай семантычнай інавацыяй гукапераймальнага паходжання, з сакральнай функцыяй (параўн. клікаць вясну).

Кліко́вішча ’адлегласць, на якую чуецца голас чалавека’ (Маш.). Да клікаць (гл.).