Клыгу́н ’чайка (Larus), рыбачка (Sterna)’ (Флёра II). Звычайна назва чайкі паходзіць^ад яе сумнага крыку. Таму здаецца, што клыгун можна параўнаць з клігуніха (гл.) ’жанчына, якая ўсё стогне’ і далей з клікун (гл.) і клікаць(гл.). Параўн. таксама рус. клыкать ’плакаць’ і літ. klūkti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)