Кліпа́нікі ’абутак на драўлянай падэшве’. Параўн. літ. klypkė ’зношаны драўляны чаравік’ (Грынавецкене і інш., LKK, 16, 178; Лаўчутэ, Балтизмы, 68). Бел. кліпанік < кlір‑ап‑ ікь. Як бачым, словаўтварэнне ў гэтай лексемы цалкам ела вянскае. Таму можна гаварыць выключна аб запазычанні лексемы або з іншага словаўтваральнага варыянта, або дэрывацыйнай гісторыі запазычанага кліп на беларускім моўным грунце.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)