Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Меркаце́ць ’мармытаць’ (Бяльк.), міркітаць ’тс’ (жлоб., Жыв. сл.), укр. миркота́ти, миркати, моркоті́ти, рус. моркота́ть, польск. morkotać ’тс’. Паўн.-слав. гукапераймальнае ўтварэнне mьrk‑/mъrk‑. Параўн. таксама меркітава́ць (гл. наступнае слова).

*Меркацыя, міркацыя ’меркаванне’ (Грыг.). Беларускае. Утворана пры дапамозе лац. суфікса ‑(а)цыя (пашыранага ў дыялектах, параўн. драг. страмо́цыя ’сорам’) ад мерка‑ваць (гл.).

Ме́ркнуць ’цямнець, паступова траціць яснасць’, ’слабець’ (ТСБМ, Яруш.). Укр. ме́ркнути, рус. ме́ркнуть, н.-луж. smerkaś, в.-луж. smjerkać, ст.-чэш. mrkati, mrknuti, чэш. smrknouti, славац. mrkať sa, mrknúť, славен. mŕkniti, mrkati, серб.-харв. мр̏кнути, макед. мркне се, балг. мръкне се, ст.-слав. мрькнѫти. Прасл. mьrknǫti (аснова merk‑/mork‑ > гл. марока). Самым блізкім і.-е. адпаведнікам будзе ст.-інд. вед. marka‑ ’зацьменне сонца’. Іншыя з асновай *merg‑ (ст.-ісл. myrkr, нарв. myrk, швед. märk, ст.-англ. mierce, ст.-сакс. mirki ’цёмны’, а таксама літ. mérkti ’міргаць, жмурыцца’, лат. mir̃klis ’погляд, імгненне’, гоц. maurgins ’ранак’, ст.-сакс. morgan ’тс’ (Махэк₂, 379; Фасмер, 2, 605; Скок, 2, 467–8; Бязлай, 2, 201). Куркіна (ОЛА, 1972, 215–218) гэту прасл. аснову перадае як mъrk‑, ставячы яе ў рад роднасных mъrg‑ і mъrd‑, якія развіліся з mъr‑ < і.-е. *mer‑.

Меркята́ць, меркета́ць, міркіта́ць ’знаходзіцца (пра авечку) у стане цечкі, паляваць’ (мазыр., З нар. сл.; слонім., Нар. словатв.), меркітаваць, міркітаваць, мяркітаваць ’тс’ (карэліц., Нар. сл.; Шат., Сл. ПЗБ), сюды ж меркятаць ’крычаць, як малы балотны бакас’ (Шат.), зах. і ц.-укр. палес. миркота́ти ’тс’, укр. мирко́ти ’пах авечак у час цечкі’; слав. адпаведнікі прасл. mъrkotajet () ’мяркоча’ зафіксаваны на карце АЛА у 2 нас. пунктах на поўначы ПНР, у макед., серб.-харв. і балг. гаворках; ст.-слав. мръкати Архаічнае гукапераймальнае ўтварэнне як тэрмін для абазначэння coitus авечак і коз (Скок, 2, 467; Бязлай, 2, 202). Сюды ж лун. мэркіцу́н ’маркач’ (Шатал.), мядз. мярката́ць ’бляяць’ (Сл. ПЗБ).

Ме́рлевіца ’старое рэчышча’ (вілен., Яшк.), укр. жытом. ме́рлевиця ’тс’. Да мерлы ’памершы’ < прасл. merti ’паміраць’. Параўн. таксама каш. mərləca, mərlovʼina ’дробная, нікудышняя салома’, mərləzna ’неўрадлівае поле’, mərləna ’нязжатыя мізэрныя збожжавыя’.

Ме́рліны ’цырымонія з прычыны смерці каго-небудзь’ (Федар. 1), палес. мэрлы́ны ’тс’ (КЭС). Да мерці ’паміраць’ (гл.) > ме́рлы ’памёршы’ (Ян.). Аб суфіксе ‑іны гл. Сцяцко, Афікс. наз., 43.

Ме́рнік ’градуснік’ (лід., Сцяшк. Сл.). Паланізм. Параўн. польск. miernik ’вымяральнік’.

Ме́рскі велікдзень ’радаўніца’ (ТС) — пераклад са ст.-рус., ц.-слав. навь ’мёртвы’, параўн. укр. на́всьний великдень, рус. навий день ’радаўніца’, драг. наўське ’тс’. Да мерці > мрэц (гл.).

*Ме́рхалаць, ме́рхолоць ’гразь, дрыгва’ (ТС). Палескае. Балтызм. Утворана ад балт. асновы merk‑ (параўн. літ. mer̃kti, лат. mḗrkt ’мачыць’, лат. mḗrks ’невялікая сажалка (азярцо) на лузе’) пры дапамозе суфіксаў ‑ол(а)‑ і ‑оць.

*Ме́рхаць, ме́рхоть ’рабізна на вадзе ад хуткага цячэння’ (паўд.-усх., Бел.-рус. ізал.). З укр. мовы. Параўн. мо́рхлий ’зморшчаны’, моршо́к ’маршчына’, ме́рхнути ’гаснуць, губіць бляск’, ’жухнуць’. Да моршчыцца (гл.). Параўн. таксама ЕСУМ, 3, 518.