Меркята́ць, меркета́ць, міркіта́ць ’знаходзіцца (пра авечку) у стане цечкі, паляваць’ (мазыр., З нар. сл.; слонім., Нар. словатв.), меркітаваць, міркітаваць, мяркітаваць ’тс’ (карэліц., Нар. сл.; Шат., Сл. ПЗБ), сюды ж меркятаць ’крычаць, як малы балотны бакас’ (Шат.), зах. і ц.-укр. палес. миркота́ти ’тс’, укр. мирко́ти ’пах авечак у час цечкі’; слав. адпаведнікі прасл. mъrkotajet (sę) ’мяркоча’ зафіксаваны на карце АЛА у 2 нас. пунктах на поўначы ПНР, у макед., серб.-харв. і балг. гаворках; ст.-слав. мръкати Архаічнае гукапераймальнае ўтварэнне як тэрмін для абазначэння coitus авечак і коз (Скок, 2, 467; Бязлай, 2, 202). Сюды ж лун. мэркіцу́н ’маркач’ (Шатал.), мядз. мярката́ць ’бляяць’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)