Прытаве́с ’вяроўка або жэрдка, прызначаная для развешвання бялізны’ (Бяльк.). Гл. пратаве́ся.
Прытага́ніць ’прынесці, прыцягнуць’ (карм., Мат. Гом.). Рус. смал. притага́нить ’прывезці ўпотайкі’. Параўн. укр. притага́нка ’вяроўка, якой прывязваецца да берага вялікі човен’; апошняе выводзіцца з притаманити ’скіраваць човен да берага’ (ЕСУМ, 4, 579), што непераканаўча ў семантычных адносінах. Да тага́ніць ’цягнуць’ (гл.).
Прытаго́сіць ’прынесці, прыцягнуць’ (Бяльк.). Няясна.
Прыта́кваць ’падтакваць’ (ТСБМ). Укр. прита́кувати ’тс’, рус. дыял. прита́кивать ’падтрымліваць чые-небудзь учынкі, дзеянні; раіць, угаворваць’, польск. przytakiwać ’падтакваць’, чэш. přitakat ’тс’. Да так (гл.).
*Прыталава́ты, прытолова́тый ’пахілы (пра страху)’ (лун., Шатал.). Да талава́ць ’утрамбоўваць, вытоптваць, утоптваць’ (гл.); у гэтым выпадку, відаць, ’прыціснутая, прыплюснутая (страха)’.
Прыталаска́ць ’цягаць за валасы’ (Нас.). Да таласка́ць (гл.).
Прыталачы́ць ’прыбіць штуршкамі’ (Нас.). Да талачы́ць (гл.).
Пры́талка 1 ’перакладзіна паміж вушакамі над дзвярамі’ (Нас., Мат. Гродз.), ’бакавы стаяк асады ў вокнах, дзвярах’ (Бяльк.), пры́талака ’перакладзіна паміж вушакамі над дзвярамі’ (Сцяшк., Інстр. 1, Ян.). З рус. при́толка ’драўляная аправа праёма ў сцяне для дзвярэй, вокнаў; дзвярныя вушакі або аконная шуфляда’; ’слуп у сярэдзіне хаты для падтрымання перагародкі’, ’паша, выган’. Звязана з паталок (гл.) (Фасмер, 3, 367; Праабражэнскі, 2, 127).
Прытама́нныя (прытама́нные) ’радня’ (ТС). Укр. притама́нний ’сапраўдны, уласны; родны’, рус. притама́нний, притома́нный ’выразны, дакладны’, дыял. таксама ’сапраўдны; тутэйшы, карэнны’. Слова ўзыходзіць да тур. tamam ’поўнасцю, цалкам, правільна, дакладна’; гл. Корш, AfslPh, 9, 672; Фасмер, 3, 367. У беларускай мове можа быць з украінскай, улічваючы арэал распаўсюджання (гл. ЕСУМ, 4, 580).