Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пе́рад ’пярэдняя частка чаго-небудзь’, перада́, перадок, пірадок, пэрэдо́к, пырыдо́к, пярадок ’тс’ (ТСБМ, Др.-Падб., Бір. Дзярж., Сцяшк. Сл., Бес., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, ТС; Варл.; Карскі 2-3, 438); перадок, пірадо́к ’кароценькая лавачка перад сталом’ (віц., Шн. 3; Касп.), пірядок ’невялікі ўслон’ (Сл. ПЗБ), перады́ ’перад бота, кашулі’ (вільн., Сл. ПЗБ); пе́рад ’адборнае, перадавое зерне’ (раг., паст., Сл. ПЗБ; мін., маг., гом., ЛА, 2); пе́рад(а) ’спераду’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ; Варл.), ’напярэдадні’ (віл., лід., Сл. ПЗБ), ’уперад, раней, у мінулым’ (маладз., Жыв. сл.), пе́рат ’у параўнанні з…’ (зэльв., Жыв. сл.), пе́радам ’даўней, калісьці’ (Сцяшк. Сл.), перад ’пад’ (ТС), пе́рад пе́радам ’перад сабой’ (Ян.). Укр., рус. пе́ред, стараж.-рус. передь, польск. przed(e), в.-луж. před, н.-луж. pśed, чэш. před, славац. pred, славен. prêd, pred‑, серб.-харв. пред(а), макед., балг. пред, ст.-слав. прѣдъ. Прасл. *per‑dъ, першая частка якога генетычна ўзыходзіць да і.-е. *per‑ (авест. parō ’спераду, перад’, ст.-грэч. πάρος ’наперад, раней’, ст.-інд. purā ’тс’, гоц. faúro, ням. vor ’перад’), а ‑dъ узята з *роdъ (Махэк₂, 491), альбо з і.-е. *dhē (Бернекер, KZ, 57, 240); Вондрак (Vergl. gr., 2, 298), а яшчэ раней Зубаты (IF–Anzeiger, 22, 57) у якасці такой узмацняльнай часціцы прыводзяць ст.-інд. bahirdhā ’без’ /bahir; Станг (ScSl, 3, 236) супастаўляе ‑dъ у прасл. nadъ, podъ, perdъ, zadъ з прус. ‑dau: pirsdau ’перад’, sirsdau ’сярод’, pansdau ’потым’ (ESSJ, 1, 127–128). Для перадокпрасл. *perdъkъ. Сюды ж перадавы́ ’плытагон, які кіруе плытом’ (віл., віц., Нар. лекс.); перадаво́е, перэдовое, перэдко́вое, перэдко́вэ ’лепшае зерне’ (петрык., глус., лельч., ЛА, 2); перадаві́к ’той, хто дасягнуў найбольшых вынікаў у сваёй дзейнасці (ТСБМ) < рус. передовик ’тс’.

Перадава́ць, ’ісці, ехаць наперадзе’ (Нас.), піръдува́ць ’мітусіцца, перашкаджаючы ісці іншым’ (ушац., Нар. лекс.). Да пе́рад (гл.).

*Перадае́жджа (пэрэдоі́шчэ) (малар., СіБФ–1986, 145) ’другі прыезд сватоў у дом нявесты’ (драг., Клім., Сл. Брэс.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ьjе ад ⁺передоежджы ’той, хто едзе спераду’ (Селюжыцкая, Полісся: мова, культ., іст., Київ, 1996, 152–154), > ⁺передоездье, параўн. рус. дыял. передое́зжий ’той, хто едзе наперадзе вяселля; вясельнікі, што едуць на першым возе’, ст.-рус. передоѣнзжий, передъѣзжий, передиѣзжий ’той, хто дзейнічае ў авангардзе (пра вайскоўцаў)’. Да пе́рад і е́хаць (гл.). Пераход ‑ждж‑ у ‑шч‑ характэрны драгічынскім гаворкам: прыйішч ʼе́тэ ’прыяжджаць’. Пырыдуі́жжда ’другі прыезд сватоў у хату нявесты’ (кобр., Нар. лекс.) з ад’ідэацыяй (народная этымалогія) уе́хаць.

Перадаста́цца (перэдоста́цца) ’перабрацца, пераправіцца’ (ТС). З польск. przedostać się ’тс’.

Перада́тны ’якога больш, як трэба’ (Варл.). Ад перада́ць ’даць больш, чым належыла’.

Перада́тчык ’апарат для перадачы паведамленняў, сігналаў на адлегласць’ (ТСБМ). З рус. переда́тчик ’тс’.

Перада́ча ’тое, што перадаецца (у бальніцу, турму, па радыё ці тэлебачанні; механізм для перадачы руху ў машыне’ (ТСБМ). Да пера- і даць (гл.). Суфікс ‑ч‑а ўзыходзіць да прасл. *‑tja (Слаўскі, SP, 2, 42–43).

Перадзыга́ць ’пераскокваць’ (Сцяшк. Сл.), перадзы́гнуць ’пераскочыць’ (Скарбы). Да пера- (гл.) і дзыгаць, якое, магчыма, з польск. беласт. dżygać ’скакаць; хутка бегчы’, параўн. джг̆аць (гл.): сувязь з літ. dýgti ’бегчы, калоць; расці’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 141) з-за фармальных адрозненняў неабавязковая.

Перадні́к ’хвартух’ (мядз., Нар. словатв.), драг. пырыдне́к ’тс’ (Сл. Брэс.). Да пе́рад (гл.). Аб суфіксах гл. Сцяцко, Афікс. наз., 117–119 (уплыў рус. мовы (?)).

Перадні́чы ’перадавы’ (Нас.; Варл.). Калька з польск. przodowniczy ’тс’ < przód ’перад’.