Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кукалу́ша ’чаромха’ (Бяльк., Кіс.). Да калакалуша (гл.).

Кука́н ’шнурок, на які нанізваецца злоўленая рыба’ (Сцяшк.), ’нізка рыбы’ (Сл. паўн.-зах.). Да кука1 (гл.), паколькі гэта назва звязана з глушэннем рыбы. Першапачаткова кукан ’нізка глушанай рыбы’.

Кука́рда ’бант, складка’ (ТСБМ, Шпіл.). Да какарда. Кантамінацыя з кука2 (гл.).

Кукарэ́каць ’крычаць «кукарэку»’ (ТСБМ). Гукапераймальнае праславянскае ўтварэнне. Параўн. укр. кукурікати, рус. кукурекать, балг. кукуригам, серб.-харв. кукурѐкати, славен. kukorékati, польск. kokorykać, чэш. kokrhati ’тс’.

Ку́каўка1 ’зязюля’ (Мал., Шн.). Да кукаваць (гл.). Параўн. кукуля (гл.).

Ку́каўка2 ’ятрышнік шыракалісты, Orchis latifolia L.’ (Кіс ). Да кукаукаі. Аб сувязі назвы гэтай расліны з зязюляй сведчаць сінонімы: кукулка, кукулька, кукушка, зязюлька (Кіс., 89).

Ку́качка ’рытуальны хлеб’, параўн. літ. kukė, kukelė ’баханка’ (Сл. паўн.-зах., 2, 560).

Ку́кіш ’фіга’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Грыг.). Гл. кука2.

Ку́кішкі: на кукішках ’сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках (сядзець)’ (ТСБМ). Гл. кука2 і кукіш.

Кукі́шня ’нівянік звычайны, Leucanthemum DC vulgare L.’ (Кіс., Дэмб. 1). Да кукіш (гл.).

Ку́кла1 ’звязка начэсанага льну, залом’, звязваецца з кука2 (гл.). Параўн. серб.-харв. ку̏ка ’крук’ і бел. кукла ’залом’.

Ку́кла2 ’амяла’ (Жыв. сл.). Гл. кукла1.

Ку́кла3 ’род жаночай прычоскі’ (ТСБМ, Шат., Сл. паўн.-зах., Ян., Касп., З нар. сл., КЭС, лаг., Сцяшк.). Гл. кукла1.

Ку́кла4 ’сусла’ (ТС). Няясна.