ЕМЯЛЬЯ́НАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 20.3.1952, в. Забалацце Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.паэт. Вучыўся ў БСГА (1969—71), скончыў БДУ (1983). Працаваў у прэсе (1973—83), на Бел. тэлебачанні (1983—87). Друкуецца з 1968. Асн. матывы паэзіі — жыццё сучасніка. любоў да Радзімы, роднай мовы, прыроды, праблемы гар. і сял. побыту (зб-кі «Ранак поўніцца жыццём», 1977, «Нязжатае поле», 1982, «На падкове дарог», 1987).
ЕМЯЛЬЯ́НАЎ (Віктар Ніканавіч) (12.12.1926, г. Вінніца, Украіна — 12.5.1990),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1985). Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1956). З 1956 працаваў у БелНДІдзіпрасельбудзе (у 1986—89 гал. архітэктар). Асн. работы; праекты планіроўкі і забудовы вёсак Аснежыцы Пінскага, Пліса Смалявіцкага, Сноў Нясвіжскага (усе 1968), Верцялішкі Гродзенскага (1969, Дзярж. прэмія СССР 1971), Зашыр’е Ельскага (1970), Леніна Горацкага (1971), Мышкавічы Кіраўскага (1972), Крупіца Мінскага р-наў (1979, усе ў сааўт.) і інш.
Тв.:
Вертелишки. М., 1974 (разам з М.Г.Дзіваковым);
Современные направления в развитии белорусского села (разам з Н М.Надзелька) // Стр-во и архитектура Белоруссии. 1980. № 3;
Архитектурно-планировочная организация сельских населенных мест Белоруссии. Мн., 1984.
ЕМЯЛЬЯ́НАЎ (Леанід Рыгоравіч) (н. 18.11.1937, в. Верціхова Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1990). Скончыў БСГА (1961). З 1990 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фізіялогіі ўстойлівасці раслін (збожжавыя злакі) да водна-цеплавых неспрыяльных уздзеянняў, механізмах рэгуляцыі іх воднага гамеастазу.
Тв.:
Растения и вода. Мн., 1977;
Влагообеспечение растений на торфяной почве: (Физиол. аспекты). Мн., 1980;
Водообмен и стресс-устойчивость растений. Мн., 1992 (разам з С.А.Анкуд).
ЕМЯЛЬЯ́НАЎ (Мікалай Генадзевіч) (н. 11.3.1947, г. Ніжні. Ноўгарад, Расія),
рускі і бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыў Ніжагародскае тэатр. вучылішча (1972). Да 1979 у Пензенскім, з 1979 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Яго мастацтва адметнае тонкай псіхал. распрацоўкай характараў, спалучэннем эмацыянальнага стану героя са знешне стрыманай манерай выканання. Сярод роляў; Лапахін («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Мастакоў («Стары» М.Горкага), Галядкін («Двайнік» паводле Ф.Дастаеўскага), Маляр («Дзікі Анёл» Л.Каламійца), Марк («Вечна жывыя» В.Розава), Рамахін («Заўтра была вайна» паводле Б.Васільева), Мікалай II («Змова» А.М.Талстога і П.Шчогалева).
ЕМЯЛЬЯ́НАЎ (Несцер Пятровіч) (11.11.1898, в. Ляцягі Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 29.9.1970),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1970). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1932). З 1959 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АНБССР. Навук. працы па распрацоўцы метадаў атрымання α, β-ненасычаных кетонаў, спіртоў, дыкарбонавых кіслот, мона- і спалучаных дыалефінаў, паліёлаў і іх вытворных на аснове гідрапераксідаў вуглевадародаў цыклічнай структуры.