народны танец лезгін. Муз. памер 6/8, ёсць варыянты на 2/4. Тэмп хуткі. Мелодыя дакладная, дынамічная. У аснове сюжэта Л. — танец-спаборніцтва, што дэманструе спрыт, віртуознасць, нястомнасць танцораў. Выконваецца як сольны мужчынскі танец і ў пары з жанчынай. У многіх народнасцей Каўказа існуюць разнавіднасці Л., якія атрымалі найменне ад назвы народнасці, мясцовасці ці мелодыі суправаджэння. На Беларусі вядомы падобны танец «Лязінка».
горнакліматычны курорт у Швейцарыі. На ПдУ ад г. Лазан, на схілах Бернскіх Альпаў паблізу ад Жэнеўскага возера. Мяккі, сухі горны клімат, лясное паветра, сонечнае надвор’е спрыяльныя для клімататэрапіі хвароб органаў дыхання і функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы. Цэнтр турызму і зімовага спорту.
назва членаў лейбарысцкіх (рабочых) партый у Вялікабрытаніі (гл.Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі), Аўстраліі (партыя засн. ў 1891) і Новай Зеландыі (засн. ў 1916).
ЛЕЙБАРЫ́СЦКАЯ ПАРТЫЯ ВЯЛІКАБРЫТА́НІІ (Labour Party Рабочая партыя),
адна з дзвюх гал. партый краіны. апанент Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі. Засн. ў 1900 (да 1906 наз.К-т рабочага прадстаўніцтва) на базе чартысцкага руху (гл.Чартызм). Паводле складу пераважна партыя рабочых і часткова сярэдніх слаёў. Ідэалогія — рэфармісцкі сацыялізм (гл.Рэфармізм); пасля 2-й сусв. вайны выступала за дэкаланізацыю Брыт. імперыі (у т.л. наданне незалежнасці Індыі, Бірме, Цэйлону), да 1989 і супраць уцягвання Вялікабрытаніі ў зах.-еўрап. інтэграцыйны працэс. У 1924 і 1929—31 (прэм’ер-міністр Дж.Р.Макдональд), 1945—51 (прэм’ер-міністр К.Р.Этлі), 1964—70, 1974·—79 (прэм’ер-міністры Дж.Г.Вільсан і Л.Дж.Калагэн) і з 1997 (прэм’ер-міністр Э.Блейр) кіруючая партыя. У сярэдзіне 1990-х г. разам з падкантрольнымі прафсаюзамі мела больш за 5 млн. членаў. Кіруючыя органы — штогадовы парт. з’езд, паміж з’ездамі — нац. выканаўчы к-т.
Літ.:
Виноградов В.Н. У истоков лейбористской партии (1889—1900). М., 1965;
Перегудов С.П. Лейбористская партия в социально-политической системе Великобритании. М., 1975;
Рыжиков В.А Британский лейборизм сегодня: теория и практика: Политика послевоен. лейборист. правительств Великобритании. М., 1984;
Осадчая Ж.Ф. Лейбористская партия Великобритании: лицом к будущему. М., 1990.
ЛЕЙБЕНЗО́Н (Леанід Самуілавіч) (26.6. 1879, г. Харкаў, Украіна — 15.3.1951),
расійскі вучоны ў галіне механікі, заснавальнік падземнай гідраўлікі. Акад.АНСССР (1943). Скончыў Маскоўскія ун-т (1901) і Вышэйшае тэхн. вучылішча (1906). У 1925 арганізаваў у Маскве першую ў СССР нафтапрамысл. лабараторыю. Навук. працы па тэорыі пругкасці, нафтапрамысл. механіцы, трываласці, геафізіцы і інш.Дзярж. прэмія СССР 1943.
ЛЕЙБЛЬ ((Leibl) Вільгельм Марыя Губерт) (23.10.1844, г. Кёльн, Германія — 4.12.1900),
нямецкі жывапісец; буйнейшы прадстаўнік ням.рэаліст. жывапісу 19 ст. Вучыўся ў Г.Бекера (1861—64) і ў АМ у Мюнхене (1864—69). Зазнаў уплыў Г.Курбэ. Пісаў пераважна партрэты і сцэны побыту патрыярхальнага баварскага сялянства. У ранніх творах уплывы франц.рэаліст. жывапісу (партрэт П.Сіньеі-Мершэ, 1869; «Какотка», 1870; «Стары пан Паленберг», 1871, «Партрэт работніцы»). Пазней звяртаўся да спадчыны ням. мастацтва Адраджэння («Тры жанчыны ў царкве», 1878—82, і інш.). У карцінах апошніх гадоў жыцця свабодны, мяккі, насычаны паветрам і святлом жывапіс блізкі да імпрэсіянізму («Прадзільшчыца», 1892).
ЛЕ́ЙБНІЦ ((Leibniz) Готфрыд Вільгельм) (1.7.1646, г. Лейпцыг, Германія — 14.11.1716),
нямецкі вучоны, філосаф, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Лейпцыгскім і Іенскім ун-тах (1661—66). У 1672—76 на дыпламат. рабоце ў Парыжы. З 1676 на службе ў гановерскіх герцагаў. Заснавальнік (1700) і першы прэзідэнт Берлінскай АН. Адзін са стваральнікаў дыферэнцыяльнага і інтэгральнага вылічэння, даследчык у галіне фізікі і механікі, пачынальнік матэм. логікі. Займаўся геалогіяй, біялогіяй, псіхалогіяй, лінгвістыкай, гісторыяй, юрыспрудэнцыяй. Аўтар шэрагу тэхн. вынаходстваў (гідраўлічны рухавік, лічыльная машына, пнеўматычныя прылады і інш.). Асн. творы: «Новая сістэма прыроды» (1695), «Новыя вопыты пра чалавечы розум» (1704), «Новы метад максімумаў і мінімумаў» (1684), «Тэадыцэя» (1710), «Манадалогія» (1714). Быццё ўяўляў як бясконцую колькасць дзейных субстанцый, непадзельных першаэлементаў — манад, якія з’яўляюцца духоўнымі, дзейнымі ўтварэннямі. Кожная з манад, паводле Л., першапачаткова валодае здольнасцю ўспрымаць (перцэпцыяй), але гэта толькі бессвядомы стан манады; усвядомленым успрыманнем (аперцэпцыяй) валодае толькі чалавек. У тэорыі пазнання Л. імкнуўся пераадолець крайнасць дэкартаўскага рацыяналізму і эмпірызму Дж.Лока, адмаўляў вучэнне Р.Дэкарта пра прыроджаныя ідэі і вучэнне Лока пра душу як «чыстую дошку». Ён лічыў, што існуюць ісціны фактаў (адкрываюцца вопытам) і метафіз. (вечныя) ісціны, якія выяўляюцца з дапамогай розуму. На Беларусі філас. і навук. працы Л. былі вядомы з 1-й пал. 18 ст.; уплыў яго ідэй заўважаецца ў працах Б.Дабшэвіча, Г.Каніскага і інш.бел. мысліцеляў.
формула для вызначэння вытворнай n-га парадку ад здабытку дзвюх функцый праз вытворныя сумножнікаў. Прыведзена Г.В.Лейбніцам у лісце да І.Бернулі (1695).
Калі функцыі u(x) і v(x) у пункце х маюць вытворныя да n-га парадку ўключна, то іх здабытак у тым жа пункце мае вытворныя тых жа парадкаў, якія паводле Л.ф. маюць выгляд:
, дзе
— бінаміяльныя каэфіцыенты. Выкарыстоўваецца пры вызначэнні вытворных вышэйшых парадкаў. Гл. таксама Дыферэнцыяльнае злічэнне.
асабістая ахова манарха і ганаровае найменне адборных прывілеяваных вайск. часцей у некат. краінах. У Расіі ўведзена ў канцы 17 ст. У далейшым гэта найменне мелі амаль усе гв. часці рас. арміі. Часціца «лейб» дадавалася таксама да назвы часцей, шэфамі якіх былі імператар або імператрыца.
аўстралійскі спартсмен (тэніс). Уладальнік прыза «Вялікі шлем» (1962, 1969). Пераможца Уімблдонскага турніру ў адзіночным (1961, 1968), у мужчынскім парным (1971, з Р.Эмерсанам) і ў змешаным парным (1959—60, з Д.Хард) разрадах. Чэмпіён Аўстраліі (1960). Пераможца Кубка Дэвіса (1958—62, 1973).