СІ́ЛАС (ісп. silos, мн. лік ад silo падземнае памяшканне, яма для захоўвання зерня),
кансерваваная без доступу паветра зялёная маса раслін, сакаўны корм. Сіласуюць сіласныя культуры, дзікарослыя травы, бацвінне, караняплоды і інш.
Расліны здрабняюць, закладваюць слаямі ў сіласасховішчы, утрамбоўваюць і ізалююць ад паветра зямлёй, глінай або сінт. плёнкай. У такіх умовах хутка размнажаюцца малочнакіслыя бактэрыі, якія раскладаюць цукры з утварэннем малочнай к-ты і прыгнечваюць анаэробныя маслянакіслыя і гніласныя працэсы. Гатуюць С. просты ці камбінаваны, часам з падвяленых (да 70% вільгаці) раслін. Якасны С. мае прыемны пах (квашанай капусты, мочаных яблык, фруктовы), кіславаты смак, жоўта-зялёны колер, рыхлую структуру, у ім зберагаюцца пажыўныя рэчывы (акрамя цукру) і вітаміны. Уваходзіць у кармавы рацыён с.-г. жывёл, паляпшае іх страваванне, засвойванне інш., асабліва грубых кармоў.
збудаванне ў выглядзе траншэі або вежы для прыгатавання і захоўвання сіласу. Ахоўваюць сіласную масу ад доступу паветра, пранікнення вады і прамярзання.
Будуюцца звычайна на тэр. жывёлагадоўчых або птушкагадоўчых ферм з найкарацейшымі адлегласцямі падачы сіласу для скормлівання. Траншэі бываюць наземныя, паўзаглыбленыя і заглыбленыя, сцены іх звычайна уцяпляюць грунтам, днішчы робяць з нахілам для сцёку вадкасці. Аб’ём 500—4000 м³. Гл. таксама Сянажнае сховішча.
Сіласасховішча: 1 — наземнае з жалезабетонных блокаў; 2 — з бутавага каменю; 3 — паўзаглыбленае з цэглы; 4 — з жалезабетонных пліт.
машына для ўборкі (адначасовага скошвання, здрабнення і пагрузкі ў трансп. сродкі) на сілас кукурузы, сланечніку, віка-аўсянай сумесі і інш. культур. Бываюць прычапныя (агрэгатуюцца пераважна з колавымі трактарамі тыпу «Беларусь» і Τ-150Κ, а таксама з гусенічнымі) і самаходныя.
Выкарыстоўваюцца таксама для нарыхтоўкі сенажу, зялёнай падкормкі, травяной мукі. Асн. рабочыя органы: рэжучы апарат (жняярка платформеннага тыпу суцэльнага зрэзу), барабанны здрабняльны апарат, сіласаправод. Для падборкі зялёнай або падсушанай травы з валкоў замест жняяркі манціруюць падборшчык. Для ўборкі сіласных культур выкарыстоўваюць таксама кормаўборачныя камбайны. На Беларусі С.к. выпускае з-д «Гомсельмаш».
расліны, якія вырошчваюць для прыгатавання сіласу. Да іх адносяць расліны, што даюць высокі ўраджай зялёнай масы, багатыя асн. пажыўнымі рэчывамі, паддаюцца механізаванай уборцы і апрацоўцы. На Беларусі асн. С.к.: кукуруза, кармавыя лубін і капуста, сланечнік, віка-аўсяная сумесь, рапс, рэдзька і інш.
СІЛАЭ́ ((Siloé) Дыега дэ) (каля 1495, г. Бургас, Іспанія — 22.10.1563),
іспанскі архітэктар і скульптар. Верагодна, сын і вучань скульпт. Х. дэ Сілаэ. Працаваў у Італіі, дзе зазнаў уплыў Мікеланджэла і фларэнційскай школы архітэктуры, з 1519 — пры саборы ў Бургасе («Залатая лесвіца», 1519—23; шэраг надмагілляў). У арх. творах С. (сабор у г. Гранада, з 1528, і інш.) спалучаў гатычныя элементы з ордэрам і рэнесансавымі па духу гарманічнымі прасторавымі пабудовамі. Яго скульпт. работы блізкія да маст. традыцыі Высокага Адраджэння (убранне сабора ў Гранадзе, рэльефы хора касцёла Сан-Беніта ў Вальядалідзе).
прасторава-вуглавая шчыльнасць патоку выпрамянення. С.в. роўная адносінам патоку выпрамянення, якое распаўсюджваецца ад кропкавай крыніцы ўнутры прасторавага вугла, да лікавага значэння гэтага вугла. Адзінка С.в. ў СІ — ват на стэрадыян. У сістэме светлавых велічынь аналагам С.в. з’яўляецца сіла святла.
вектарная фіз. велічыня, лікава роўная здабытку масы матэрыяльнага пункта (часціцы) на модуль яго паскарэння і накіраваная процілегла паскарэнню.
Пры крывалінейным руху часціцы адрозніваюць датычную С.і.
і нармальную (цэнтрабежную) С.і.
, дзе m — маса часціцы, — тангенцыяльнае паскарэнне, — нармальнае паскарэнне. Ураўненне часціцы адносна неінерцыяльнай сістэмы адліку мае выгляд
, дзе — раўнадзейная ўсіх знешніх сіл, што дзейнічаюць на часціцу;
— пераносная С.і.; і — адноснае і пераноснае паскарэнні (гл. Адносны рух), — Карыяліса сіла. С.і. прапарцыянальная масе і таму нагадвае гравітацыйную сілу (сілу прыцягнення), што дазваляе параўноўваць рух часціцы адносна неінерцыяльнай сістэмы адліку з яе свабодным рухам у дадатковым («эквівалентным») гравітацыйным полі (гл.Эквівалентнасці прынцып).
фізічная велічыня, якая характарызуе свячэнне крыніцы бачнага выпрамянення ў зададзеным напрамку; адна з асн. светлавых велічынь. С.в. роўная адносінам светлавога патоку, які распаўсюджваецца ад кропкавай крыніцы ўнутры элементарнага прасторавага вугла ў зададзеным напрамку, да лікавага значэння гэтага вугла. Адзінка С.с. ў СІ — кандэла.
скалярная фіз. велічыня, якая вызначае скорасць праходжання эл. зараду ў эл. ланцугу; адна з асн. характарыстык электрычнага току. С.т. роўная адносінам эл. зараду dq да інтэрвалу часу dt, за які гэты зарад перанесены праз папярочнае сячэнне правадніка: i = dq/dt. Для вымярэння С.т. карыстаюцца амперметрамі. Адзінка С.т. ў СІ — ампер.