РУДАКО́Ў (Анатоль Абрамавіч) (31.3.1921, г. Растоў-на-Доне, Расія — 10.4.1990),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў студыю т-ра імя М.Горкага ў Растове-на-Доне (1940). Працаваў у т-рах Расіі. З 1955 у Магілёўскім абл.драм. т-ры. Выконваў гераічныя і характарныя ролі. Сярод работ: Кусонскі, Стрыжэўскі («Галоўная стаўка», «Даруй мне» К.Губарэвіча), «Камандзір браняпоезда» («Дні нашага нараджэння» І.Мележа), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Баян («Клоп» У.Маякоўскага), Судакоў («Гняздо глушца» В.Розава), Петручыо («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Вурм, Лейстэр («Каварства і каханне», «Марыя Сцюарт» Ф Шылера), доктар Ранк («Нора» Г.Ібсена). Зняўся ў тэлефільме «Атланты і карыятыды».
класічная эразійная лагчына, геолага-геамарфалагічны і палеанталагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны паміж вёскамі Садовая і Смётанка Аршанскага р-на Віцебскай вобл.Даўж. 1,5 км, шыр. да 200 м, глыб. 20—30 м, пл. 0,8 км². Утварылася ў выніку размыву марэннай раўніны р. Лапта за 14 тыс. гадоў. У сценках агаляюцца азёрныя адклады (магутнасць да 2,4 м) александрыйскага міжледавікоўя, якія маюць у сабе эталонны комплекс рэшткаў рэліктавых раслін (57 відаў) таго часу.
шляхецкі род герба «Тромбы» («Трубы») у ВКЛ. Родапачынальнік — віленскі купец Андрэй Мікалай, які ад вял.кн.ВКЛ Аляксандра [1492—1506] атрымаў землі ў Рудамінскай воласці (адсюль прозвішча) каля Вільні. Найб. вядомыя:
Мацей (?—1586) сын Андрэя Мікалая, віленскі райца і бурмістр. У 1576 атрымаў шляхецтва. Андрэй (каля 1595—3.9.1632), сын Яна. Езуіт, місіянер у Кітаі, аўтар рэліг. твораў на кітайскай мове. Ян (каля 1543—21.7.1621), сын Мацея, войскі браслаўскі з 1600. Збудаваў Камайскі касцёл. Я н (1581—9.2.1646), сын Яна, навагрудскі падваявода ў 1619—22, харунжы ў 1627—36, кашталян з 1636. Удзельнічаў у Хацінскай бітве 1621 з туркамі, якую апісаў у паэме. Пётр (?—1649), сын Яна, браслаўскі падстолі ў 1620—21, войскі ў 1621—29, харунжы ў 1624—39, кашталян дэрпцкі ў 1639—43 і смаленскі з 1643. Крыштоф (?—1655), сын Яна, маршалак браслаўскі ў 1630—45, кашталян полацкі ў 1645—54, ваявода мінскі з 1654.
РУДА́НСКІ (Сцяпан Васілевіч) (6.1.1834, с. Хамуцінцы, цяпер с.Руданскае Жмерынскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна — 3.5.1873),
украінскі паэт. Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1861). Друкаваўся з 1859. Аўтар лірычных вершаў, баек, рамант. балад, гіст. паэм, у т. л. «Цар-Салавей» (1857). Найлепшы твор — цыкл «Спевамоўкі» (1857—58), кароткія гумарыст. і сатыр. вершы ў духу нар. анекдотаў, якія скіраваны на выкрыццё грамадскіх заган. Паэзія Р. прасякнута любоўю да прац. народа, спачуваннем яго долі, верай у будучае. Пераклаў на ўкр. мову «Іліяду» Гамера, «Энеіду» Вергілія, «Слова аб палку Ігаравым», асобныя творы А.Пушкіна, М.Лермантава. На бел. мову асобныя вершы Р. пераклалі В.Іпатава, А.Паўловіч.
Тв.:
Твори. Т. 1—3. Київ, 1972—73;
Бел.пер. — у кн.: Ад круч дняпроўскіх. Мн., 1983;
Рус.пер. — Соч. Симферополь, 1963.
Літ.:
Колесник П.Й. Степан Руданьский.: Літ. портрет. Київ, 1971.
РУ́ДАЎ (Веньямін Сямёнавіч) (17.12.1914, с. Долінскае Ананьеўскага р-на Адэскай вобл., Украіна — 25.6.1999),
бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу пагран. войск (1946). Вучыўся ў Азербайджанскім ун-це (1.949—53). У 1936—62 у Сав. Арміі. З 1965 на Бел. радыё, у 1970—77 у газ. «Вячэрні Мінск». Друкаваўся з 1954. Пісаў на рус. мове. Першая аповесць «Прыгода на N-скай заставе» (1957; на ўкр. мове). Пра жыццё пагранічнікаў раман «Чорная Ганча» (1973), аповесці «Мабілізаваны партыяй» (з П.Емяльянавым, 1970), «Завіруха» (1977). Раман «Чужыя вятры» (1969) пра падзеі ў Зах. Украіне ў канцы Вял.Айч. вайны. Аўтар раманаў «Скрыжаванне» (1978), «Пераправа» (1988), «На кругі свае» (нап. 1999), аповесцей «Вішнёвая люлька» (1959), «Цьмянае золата» (1961), апавяданняў, нарысаў і інш.
Тв.:
Капкан. Мн., 1984;
Временно исполняющий: Роман и док. повесть. М., 1988.
рака ў Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нараў (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 23 км. Вадазбор раўнінны (пл. 138 км²). Пачынаецца каля паўн. ускраіны в. Бойкавічы, вусце за 1 км на З ад в. Рудня. Каналізавана 7 км рэчышча ад вытоку. У верхнім цячэнні называецца Ломаўка.
баі партыз. атрадаў Ленінскай брыгады супраць ням.-фаш. захопнікаў у в. Руда Яварская Казлоўшчынскага р-на ў Вял.Айч. вайну. На працягу 1942—44 партызаны некалькі разоў грамілі гарнізон ворага ў вёсцы. У кастр. 1942 сюды прыбыў паліцэйскі батальён для арганізацыі гарнізона з мэтай паралізаваць дзеянні партызан у навакольных лясах. Ноччу 25 кастр.партыз. атрады 3649-ы (камандзір Б.А.Булат) і Арлянскі (М.Р.Вахонін) акружылі вёску і пасля артыл. падрыхтоўкі раніцай выбілі з яе праціўніка. Да сак. 1944 Рудаяварскі ням. гарнізон (130 чал.) быў умацаваны траншэямі з кулямётнымі гнёздамі, меў 5 бункераў. 19.3.1944 партызаны атрада «Ленінскі» (камандзір В.С.Біцько) з дапамогай мясц. жыхароў праніклі ў размяшчэнне праціўніка і без бою захапілі 4 бункеры. Жорсткі бой каля 5-га бункера і ў будынку школы вымусіў партызан адысці.
горад на Пд Польшчы, у Верхнесілезскай агламерацыі, у Шлёнскім ваяводстве. Каля 200 тыс.ж. (2000). Трансп. вузел. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. Коксавыя і металургічны з-ды. ЦЭС.
вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Пад’яварка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдЗ ад г. Дзятлава, 100 км ад Гродна, 38 км ад чыг. ст. Наваельня. 399 ж., 191 двор (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аддз. сувязі. Свята-Міхайлаўская царква. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — касцёл св. Юзафа (пач. 20 ст.). У Вял.Айч. вайну ў вёсцы адбыліся Рудаяварскія баі 1942, 1944.
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы. Завезены ў Еўропу ў 17 ст. Лёгка дзічэюць. На Беларусі ў лугавых згуртаваннях, каля жылля, дарог, па берагах рэк трапляюцца Р. рассечаная (R. laciniata) і шурпатая (R. hirta). У культуры вырошчваюць Р.: бліскучую (R. fulgida), глянцавітую (R. nitida), двухколерную (R. bicolor), Залаты Шар (махровы сорт Р. рассечанай), рассечаную, шурпатую і інш.
Адна-, двух- ці шматгадовыя карэнішчавыя травы. Сцёблы высокія, разгалінаваныя, голыя або апушаныя, Лісце суцэльнае ці перыстараздзельнае. Кветкі ў буйных адзіночных кошыках з камбінаванай жоўтай, пурпуровай і карычневай афарбоўкай. Плод — сямянка. Дэкар. расліны.