асноўны прынцып хвалевай оптыкі, які дае магчымасць вызначаць амплітуду (інтэнсіўнасць) хвалі ў кожным пункце, калі вядомыя яе амплітуда і фаза на якой-н. адвольнай паверхні. Першапачаткова сфармуляваны К.Гюйгенсам (1690), развіты з улікам інтэрферэнцыі А.Ж.Фрэнелем (1818), строгую матэм. фармулёўку Гюйгенса—Фрэнеля прынцыпу даў Г.Р.Кірхгоф (1882).
Паводле Гюйгенса—Фрэнеля прынцыпу кожны пункт хвалевай паверхні (фронту хвалі), якой у дадзены момант дасягнула светлавая хваля, з’яўляецца цэнтрам другасных (фіктыўных) кагерэнтных хваль, агінальная якіх у кожны наступны момант часу вызначае новую хвалевую паверхню. Інтэнсіўнасць святла ў пункце назірання вызначаецца вынікам інтэрферэнцыі другасных хваль. Пры гэтым амплітуда другасных хваль залежыць ад вугла паміж нармаллю да хвалевай паверхні ў цэнтры другаснай хвалі і напрамкам на пункт назірання. Гюйгенса—Фрэнеля прынцып выкарыстоўваецца пры рашэнні дыфракцыйных задач. Гл. таксама Дыфракцыя святла, Інтэрферэнцыя святла.
А.І.Болсун.
Да арт.Гюйгенса—Фрэнеля прынцып: S — крыніца святла, σ — хвалевая паверхня, M0, M1, M2, M1′, M2′ — цэнтры другасных хваль, φ — вугал паміж нармаллю да хвалевай паверхні і напрамкам на пункт назірання A.
фінскі мікрабіёлаг. Чл.АН Фінляндыі, яе прэзідэнт з 1974. Замежны чл.АНСССР (1976). Скончыў Хельсінкскі ун-т. З 1948 у Ін-це мікрабіялогіі гэтага ун-та (з 1972 праф.). Навук. працы па выкарыстанні матэм. метадаў у біялогіі, пераважна ў сістэматыцы мікраарганізмаў, па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя.
паміж Рас. імперыяй і Персіяй (Іранам). Завяршыў рус.-іранскую вайну 1804—13 за ўплыў у Закаўказзі (гл.Руска-іранскія войны 19 стагоддзя). Падпісаны 5.11.1813 у с. Гюлістан у Карабаху. Прадугледжваў: прызнанне Іранам далучэння да Расіі Дагестана, Усх. Грузіі, Імерэты, Гурыі, Мегрэліі, Абхазіі, а таксама Карабахскага, Гянджынскага, Шэкінскага, Шырванскага, Дэрбенцкага, Кубінскага, Бакінскага і Талышскага ханстваў; выключнае права Расіі мець свой ваен. флот на Каспійскім м.; права свабоднага гандлю рас. і перс. купцам і інш. Ратыфікаваны ў 1814, набыў сілу ў 1818. У выніку новай рус.-іранскай вайны заменены Туркманчайскім дагаворам 1828.
старажытнаплейстацэнавае зледзяненне ў Альпах (каля 800—900 тыс. гадоў назад), якое папярэднічала Міндэльскаму зледзяненню. Датуецца часам заканчэння фарміравання альпійскай складкавасці і паступовага стварэння рэльефу зямной паверхні, блізкага да сучаснага, канцом неагенавага, або пачаткам антрапагенавага перыяду. Звязана з пашырэннем плошчы зледзянення Альпаў. Вылучаюць некалькі стадый гюнцкага зледзянення. На тэр. СНД адпавядае перыяду адкладу гурыйскіх або апшэронскіх пластоў (каля 1,8—0,7 млн.г.). Некат. даследчыкі параўноўваюць гюнцкае зледзяненне з нараўскім зледзяненнем, што было на тэр. Беларусі і доўжылася прыкладна 40 тыс.г. (600—500 тыс.г. назад) ад канца брэсцкага перадледавікоўя да пач.белавежскага міжледавікоўя.
ГЮРДЖА́Н (Акоп Маркаравіч) (17.12.1881, г. Шуша, Нагорны Карабах — 28.12.1948),
армянскі скульптар. Вучыўся ў маст. акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1906—10), наведваў майстэрню А.Радэна. Працаваў у Маскве (з 1914), Парыжы (з 1921). Адметнае ў творчасці Гюрджана — своеасаблівае спалучэнне рыс стараж. мастацтва Усходу і тагачасных зах.-еўрап. плыней. Аўтар партрэтаў М.Горкага (1914), С.Рахманінава (1915), М.Сар’яна (1927), статуі «Саламея» (1925), помніка Л.Талстому ў Парыжы (устаноўлены ў 1955), надмагілляў.
ГЮРДЖА́Н (Габрыэл Мікаэлавіч) (24.4.1892, г. Артвін, Турцыя — 1987),
армянскі жывапісец. Нар. мастак Арменіі (1945). Скончыў Пензенскія вышэйшыя маст.-пед. майстэрні (1920). З 1922 у Арменіі. Выкладаў у Ерэванскім маст. ін-це (1945—58). Пераважна пейзажыст: «Шыракскі канал» (1926), «Севан. Зангбуд» (1936), «Ерэван у дні Айчыннай вайны» (1942), «Збор бавоўны» (1949), «Руіны сярэдневяковай крэпасці Севан» (1958), «Жніво ў калгасе. Арменія» (1969) і інш.
змяя сям. гадзюкавых. Пашырана ў Паўн.-Зах. Афрыцы, Азіі, на некат. астравах Міжземнага м. Жыве ў сухіх перадгор’ях, цяснінах, па схілах гор і далінах рэк, у вінаградніках, садах. Падвід (V.l. schweizeri), які жыве на а-вах Эгейскага м., занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. да 1,6 м. Афарбоўка зверху шаравата-пясчаная або карычнявата-чырвоная, уздоўж спіны папярочна выцягнутыя цёмна-бурыя або аранжавыя плямы. Па баках цела больш дробныя цёмныя плямы. Галава аднатонная. Бруха светлае, у дробных цёмных плямках. Яйцажывародная, адкладвае да 43 яец. Корміцца грызунамі, яшчаркамі, дробнымі птушкамі. Укус гюрзы можа быць смяротным. Яд выкарыстоўваецца ў медыцыне.
горад у Азербайджане, каля падножжа М.Каўказа. 278 тыс.ж. (1992). Чыг. станцыя. Прам-сць: лёгкая (тэкст., дыванова-суконная, бавоўнаачышчальная), машынабудаванне і металаапрацоўка (прыладабудаванне, грузавое машынабудаванне), каляровая металургія, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, фарфору, мэблі і інш.). 3 ВНУ. Тэатр.
Засн. ў 7 ст. У 1138 зруйнавана землетрасеннем, перанесена на новае месца. У 12—13 ст. буйны гандл.-рамесніцкі і культ.цэнтр. У 18 ст. цэнтр Гянджынскага ханства. У 1804 далучана да Расіі. У 1804—1918 наз. Елізаветполь, у 1935—89 — Кіравабад.
феадальная дзяржава ў 18 — пач. 19 ст. ў Азербайджане, у даліне р. Кура. Цэнтр — г.Гянджа. Першы хан Гянджынскага ханства — Шахверні хан Зіяд аглы, які ў сярэдзіне 18 ст. змагаўся супраць іранскага Надзір-шаха. Тэр. Гянджынскага ханства ўвесь час імкнуліся захапіць Іран ці Турцыя. У ханстве ішла барацьба паміж прыхільнікамі іранскай і тур. знешнепаліт. арыентацыі і прыхільнікамі далучэння да Расіі. У 1795 заваявана Іранам. З 1804 у складзе Рас. імперыі.