ЛЯПУНО́Ў (Аляксандр Міхайлавіч) (6.6.1857, г. Яраслаўль, Расія — 3.11.1918),
расійскі матэматык і механік. Акад. Пецярбургскай АН (1901, чл.-кар. 1900). Брат Б.М.Ляпунова і С.М.Ляпунова. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1880). У 1885—1902 у Харкаўскім ун-це, з 1902 у Пецярбургу. Навук. працы па механіцы, гідрадынаміцы, метадах якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі імавернасцей, тэорыі формы планет і інш. пытаннях тэарэт. механікі, матэматыкі і астраноміі. Стварыў строгую тэорыю ўстойлівасці раўнавагі і руху мех. сістэм, якія вызначаюцца канечным лікам параметраў, распрацаваў тэорыю фігур раўнавагі вадкасці, якая верціцца, і ўстойлівасці гэтых фігур. Даказаў цэнтр. лімітную тэарэму тэорыі імавернасцей (Ляпунова тэарэма).
ЛЯПУНО́Ў (Барыс Міхайлавіч) (6.8.1862, с. Балабонава Ніжагародскай вобл., Расія — 22.2.1943),
расійскі мовазнавец-славіст. Акад.АНСССР (1923; чл.-кар. 1907), Польскай АН (1930), чл.-кар. Балгарскай (1932) і Чэшскай (1934) АН. Брат А.М.Ляпунова і С.М.Ляпунова. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1885). Вучань В.Ягіча. Выкладаў з 1892 у Харкаўскім, з 1900 у Новарасійскім ун-тах. Праф. ун-таў у Адэсе (1903—23), Ленінградзе (1924—29). Належаў да лінгвістычнай школы П.Фартунатава. Працы па гісторыі праслав. мовы, параўнальнай фанетыцы і граматыцы, гісторыі і этымалогіі слав. моў: «Даследаванне пра мову сінадальнага спіса 1-га Наўгародскага летапісу» (вып. 1, 1899), «Формы скланення ў стараславянскай мове» (1905), літаграфаваны курс лекцый па параўнальнай фанетыцы слав. моў (1913—14) і інш. Аўтар нарысаў пра дзейнасць рус. і замежных філолагаў-славістаў канца 19—1-й пал. 20 ст. (Я.Карскага, Ф.Пастрнека, А.Патабні, М.Фасмера, А.Шахматава, Л.Шчэрбы, Ягіча і інш.).
ЛЯПУНО́Ў (Сяргей Міхайлавіч) (30.11. 1859, г. Яраслаўль, Расія — 8.11.1924),
расійскі кампазітар, піяніст, дырыжор.
Брат А.М.Ляпунова і Б.М.Ляпунова. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1883). З 1885 у Пецярбургу: у Прыдворнай пеўчай капэле, дырэктар Бясплатнай муз. школы, у 1910—23 праф. кансерваторыі, з 1919 Ін-та гісторыі мастацтваў. У творчасці прадаўжаў традыцыі «Магутнай кучкі». Сярод твораў: 2 сімфоніі (1887, 1917), Канцэртная уверцюра (1883), Урачыстая уверцюра на рус. тэмы (1896), сімф. паэмы і інш. для арк.; 2 канцэрты, Рапсодыя на ўкр. тэмы для фп. з арк.; камерна-інстр. ансамблі; саната, 12 эцюдаў вышэйшага выканальніцкага майстэрства, прэлюдыі, вальсы, мазуркі для фп.; хары, рамансы, песні; аркестроўкі. Запісваў і вывучаў нар. песні (зб. «Песні рускага народа», 1899). Разам з М.Балакіравым удзельнічаў у выданні найб. поўнага збору твораў М.Глінкі. Завяршыў і інструментаваў шэраг твораў Балакірава.
ЛЯПЦЕ́Ў (Аляксей Ануфрыевіч) (28.3.1941, в. Фойна Магілёўскага р-на — 27.11.1998),
бел. вучоны ў галіне с.-г. машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1968). З 1968 у Бел.агр.-тэхн. ун-це. Навук. працы па тэорыі і праектаванні с.-г. машын. Распрацаваў асновы тэорыі апрацоўкі глебы плугамі з пераменнай шырынёй захопу.
Тв.:
Обоснование основных параметров унифицированного семейства модульных плугов (разам з А.С.Жылко) // Тракторы и сельхозмашины. 1986. № 9.
ЛЯ́РСКІ (Пётр Аляксеевіч) (н. 2.1.1918, в. Рымінка Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. географ, краязнавец. Канд.геагр. навук (1954). Засл. настаўнік Беларусі (1955). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1939). З 1945 у Магілёўскім ун-це. Навук. працы па гісторыі геаграфіі, геаграфіі Беларусі і краязнаўстве, методыцы выкладання прыродазнаўства.
Тв.:
Прырода Магілёўскай вобласці. Магілёў, 1959;
Пособие по краеведению. Мн., 1966;
Землеведение и краеведение. Мн., 1987 (разам з М.С.Ратабыльскім).
прадпрыемства лясной гаспадаркі. Складаецца з лясніцтваў. Арганізуе ўлік і рацыянальнае выкарыстанне ляснога фонду, мерапрыемствы па лесаразвядзенні, меліярацыі і аднаўленні лясоў, паляпшэнні іх пароднага складу, павышэнні прадукцыйнасці, ахове лесу ад пажараў, шкоднікаў, хвароб, парубак; па нарыхтоўцы і перапрацоўцы драўніны і інш. прадуктаў лесакарыстання. Пры Л. ствараюць лясныя гадавальнікі, лесапаляўнічыя гаспадаркі, цэхі і ўчасткі па вытв-сці тавараў нар. спажывання. На Беларусі першыя Л. створаны ў 1929. На 1998 дзейнічала 88 Л. агульнай пл. 6,7 млн.га; існуюць таксама Л. навучальна-доследныя, навукова-даследчыя, ваенныя і інш.
вёска ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 35 км на 3 ад г.п. Акцябрскі, 237 км ад Гомеля, 28 км ад чыг. ст. Рабкор. 553 ж., 198 двароў (1999). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магілы ахвяр фашызму.
вёска ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Іванава — в. Моталь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 3 км на Пн ад г. Іванава, 143 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 1368 ж., 507 двароў (1999). Лясніцтва, станцыя па барацьбе з хваробамі жывёл. Пачатковая школа, вучэбна-вытв. камбінат, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Прачысценская царква (пабудавана да 1783), сялянскі двор з нязвязанымі пабудовамі (1920).
вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Прыпяць. Цэнтр сельсавета. За 24 км на 3 ад г. Петрыкаў, 214 км ад Гомеля, 20 км ад чыг. ст. Капцэвічы. 754 ж., 332 двары (1999). Эксперым. лясная доследная гаспадарка. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі.