грашовыя адлічэнні юрыд. асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у дзярж. бюджэт пры ажыццяўленні знешнегандлёвых тавараабменных (бартэрных) аперацый. Памер Р.п. залежыць ад агульнай вартасці пастаўленых у дзяржаву тавараў. На Беларусі спаганяецца 5% па бартэрных аперацыях, накіраваных на забеспячэнне ўласнай вытв-сці суб’ектаў гаспадарання (пастаўка сыравіны, матэрыялаў, абсталявання), і аперацыях, якія ажыццяўляюцца па рашэнні Савета Міністраў. Па астатніх бартэрных аперацыях Р.п. спаганяюцца ў памеры 15% ад агульнай вартасці пастаўленых тавараў.
пазасістэмная адзінка экспазіцыйнай дозы рэнтгенаўскага і гама-выпрамянення, што вызначаецца па іанізавальным дзеянні выпрамяненняў на паветра. Абазначаецца Р. Доза выпрамянення ў 1 Р адпавядае ўтварэнню 2,083∙109 пар іонаў у 1 см³ паветра або 1,61∙1012 пар іонаў у 1 г паветра. 1 Р = 2,57978∙10−4Кл/кг. Названа імем В.К.Рэнтгена.
РЭ́НТГЕ́Н ((Röntgen) Вільгельм Конрад) (27.3.1845, г. Рэмшайд, Германія — 10.2.1923),
нямецкі фізік. Чл.-кар. Берлінскай АН (1896). Вучыўся ў Вышэйшай тэхн. школе ў Цюрыху (1865—68), атрымаў ступень доктара ў Цюрыхскім ун-це (1868). Працаваў у розных ун-тах Германіі. У 1900—20 праф. Мюнхенскага ун-та і дырэктар Фіз. ін-та. Навук. працы па электрамагнетызме, фізіцы крышталёў, оптыцы і малекулярнай фізіцы. Выявіў магн. поле дыэлектрыка (1885), які рухаецца ў эл. полі (т.зв. рэнтгенаўскі ток), што мела важнае значэнне для стварэння электроннай тэорыі. Адкрыў рэнтгенаўскія прамяні і даследаваў іх уласцівасці (гл.Рэнтгенаўскае выпрамяненне), прапанаваў канструкцыю трубкі для атрымання рэнтгенаўскіх прамянёў і зрабіў першыя рэнтгенаўскія фотаздымкі. Нобелеўская прэмія 1901 (першая сярод фізікаў).
Тв.:
Рус.пер. — О новом виде лучей. М.; Л., 1933.
Літ.:
Бобров Л.В. Тени невидимого света. М., 1964;
Гернек Ф. Пионеры атомного века: Пер. с нем. М., 1974.
зарэгістраваны на спец. фотаплёнцы (фотапласцінцы) відарыс аб’екта, што ўзнікае ў выніку ўзаемадзеяння яго з рэнтгенаўскім выпрамяненнем. Пры такім узаемадзеянні адбываецца паглынанне, адбіццё ці дыфракцыя рэнтгенаўскіх прамянёў. Прасторавае размеркаванне інтэнсіўнасці выпрамянення фіксуецца на фотаматэрыяле і адлюстроўвае будову аб’екта.
Абсарбцыйная Р. рэгіструе «ценявы» відарыс аб’екта, які ўзнікае з-за неаднолькавасці паглынання рэнтгенаўскага выпрамянення рознымі ўчасткамі аб’екта. Выкарыстоўваецца ў медыцыне, біялогіі, дэфектаскапіі і рэнтгенаўскай мікраскапіі. Дыфракцыйныя Р. атрымліваюць у рэнтгенаўскіх камерах і рэгіструюць дыфракцыйнае рассеянне выпрамянення крышт. ўзорамі (гл.Дэбая—Шэрэра метад, Лаўэ метад). Выкарыстоўваюцца для рашэння задач рэнтгенаструктурнага аналізу, рэнтгенаграфіі матэрыялаў, рэнтгенаўскай тапаграфіі.
апрацоўка і аналіз рэнтгенаўскіх відарысаў электроннымі і вылічальнымі спосабамі; метад рэнтгеналогіі. З дапамогай вымярэння адлегласцей, вуглоў, плоскасцей, велічынь відарысаў павышаецца якасць дыягностыкі і павялічваецца распазнавальнасць паталаг. структур. Дае магчымасць раней распазнаваць паталаг. ўтварэнні, перадклінічныя праявы захворванняў, таксама атрымліваць відарысы з палепшанымі прасторава-частотнымі і градацыйнымі характарыстыкамі.
сукупнасць метадаў даследаванняў будовы крышталічных і аморфных рэчываў, заснаваных на вывучэнні дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў.
Для мэт Р.м. карыстаюцца ў асн. характарыстычным рэнтгенаўскім выпрамяненнем (гл.Рэнтгенаўская спектраскапія); дыфракцыйныя карціны рэгіструюцца фатагр. метадам (гл.Рэнтгенаграма) або з дапамогай лічыльнікаў іанізавальных выпрамяненняў. Рэнтгенаграфічнымі метадамі даследуюць узоры пры іх награванні і ахаладжэнні, ва ўмовах вакууму і высокага ціску, раўнаважныя і нераўнаважныя станы матэрыялаў, вывучаюць іх структуру, фазавы састаў і яго змены, будуюць фазавыя дыяграмы, даследуюць станы дэфармаваных (ці падвергнутых інш. уздзеянням) матэрыялаў, працэсы ўпарадкавання з’явы бліжэйшага парадку. Гл. таксама Дэбая—Шэрэра метад, Лаўэ метад.
распазнаванне пашкоджанняў і захворванняў розных органаў і сістэм чалавека пры рэнтгеналагічных даследаваннях; частка рэнтгеналогіі. Грунтуецца на ўласцівасці рэнтгенаўскіх прамянёў пранікаць праз непразрыстыя для светлавых прамянёў целы. Метады Р. — рэнтгенаскапія, рэнтгенаграфія (або іх спалучэнне).
Рэнтгенаскапія — прасвечванне, пры якім адлюстраванне аб’екта трапляе на флюарэсцэнтны экран або экран тэлевізара Выкарыстоўваюць таксама лічбавыя рэнтгенаўскія апараты (адлюстраванне паступае на аналага-лічбавы пераўтваральнік, дзе эл. сігналы, якія нясуць інфармацыю пра аб’ект даследавання, пераўтвараюцца ў лічбавыя параметры). Рэнтгенаскапія дазваляе атрымліваць адлюстраванне любой ч. цела і большасці органаў і тканак. Рэнтгенаграфія — атрыманне здымка (негатыву) на рэнтгенаўскай плёнцы. Адрозніваюць рэнтгенаграфію традыц. і лічбавую. На лічбавых рэнтгенаўскіх апаратах адлюстраванне можа фіксавацца не толькі на плёнцы, а таксама на паперы, у магнітнай або магнітна-аптычнай памяці. Лічбавая рэнтгенаграфія дае высокую якасць адлюстравання, мае паніжаную прамянёвую нагрузку. Асн. клінічным патрабаваннем да рэнтгенаўскага адлюстравання з’яўляецца яго інфарматыўнасць.
РЭНТГЕНАКІМАГРА́ФІЯ (ад рэнтген+ + грэч. kyma хваля + ...графія) рэнтгеналагічны метад даследавання, які дазваляе рэгістраваць на рэнтгенаўскай плёнцы рухі органаў (сэрца, вял. сасудаў, страўніка, дыяфрагмы і інш.). Робіцца пры дыягностыцы некат. захворванняў, напр., анеўрызмы аорты, інфаркту міякарда і інш.