возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., на водападзеле рэк Лонніца (выцякае з возера) і Палата, за 18 км на ПнУ ад г. Полацк, за 1,8 км. на ПнЗ ад в. Узніцы, на тэр.біял. заказніка Лонна. Пл. 0,6 км2, даўж. больш за 1 км, найб.глыб. 2,6 м, найб.шыр. 700 м, даўж. берагавой лініі 2,83 км. Пл. вадазбору 1,12 км2. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі тарфяністыя, сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Поўнасцю зарастае. З возера выцякае ручай у р. Палата.
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Полацкім р-не Віцебскай вобл.Засн. ў 1979 з мэтай аховы ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 439 га. Размешчаны на вярховым балоце Лонніца; у цэнтр.ч. — воз.Лонна. У складзе балотнай расліннасці хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы з пашырэннем журавін. На мінер. участках хвоя, бяроза, вольха, елка.
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, за 23 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 0,23 км2, даўж. 700 м, найб.шыр. 440 м, даўж. берагавой лініі каля 1,9 км. Схілы катлавіны выш. да 8 м, пад хмызняком, часткова разараныя. Берагі забалочаныя. На Пн злучана ручаём з р. Дрыса.
рака ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Дахнарка (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 100 км2. Выцякае з воз. Лонна за 2 км на ПдУ ад в. Лоніца. Паводле інш. крыніц, рака бярэ пачатак за 2,5 км на ПдЗ ад в. Конны Бор. Цячэ па лясістай мясцовасці.
дзяржаўны і ваенны дзеяч Парагвая. Узначаліў першае парагвайскае пасольства ў Еўропу (1853—54), у час якога адстойваў эканам. і паліт. суверэнітэт краіны. Прэзідэнт у 1862—70; заахвочваў развіццё нац. эканомікі і культуры, абмежаваў буйное землеўладанне. У 1865—70 у час вайны Парагвая з кааліцыяй Аргенціны, Бразіліі і Уругвая (гл.Парагвайская вайна) камандаваў парагвайскай арміяй і паказаў сябе таленавітым палкаводцам. Загінуў у баі.
мексіканскі дзярж. дзеяч. Д-рюрыд.н. Скончыў Нацыянальны аўт.ун-т Мексікі і Чылійскі ун-т у г. Сант’яга. Да 1958 на выкладчыцкай і навук. працы. З 1959 займаў шэраг урадавых пасад, у т.л. міністра фінансаў і дзярж. крэдыту (1973—75), уваходзіў у кіраўніцтва правячай інстытуцыйна-рэв. партыі. Прэзідэнт Мексікі ў 1976—82. Умацоўваў дзярж. сектар эканомікі, праводзіў незалежны міралюбівы знешнепаліт. курс.
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 4 віды Л.: вялікі (A. lappa, нар. назвы брылі, дзяды, задзёрка, сабачнік), лямцавы (A. tomentosum, нар. назвы лопуцень, лапушнік, рапей), малы (A. minus), дуброўны (A. nemorosum). Трапляецца на пустках, каля жылля.
Двухгадовыя травяністыя расліны выш. да 2 м з прамастойнымі, моцна галінастымі сцёбламі. Лісце чаргаванае, зверху зялёнае, знізу шаравата-лямцавае. Кветкі лілова-пурпуровыя ў шарападобных кошыках з калючкамі. Плод — сямянка з чубком. У каранях 20—45% інуліну, дубільныя рэчывы, эфірны алей, настой з іх — лек. сродак (лопухавы алей). Маладыя карані і парасткі ядомыя. Лек, меданосныя, харч., дэкар. расліны.