ДО́ЎСАН ((Dauson) Джордж Мерсер) (1.8.1849, г. Пікгу, Канада — 2.3.1901),
канадскі географ і геолаг. Даследаваў раён вярхоўяў р. Фрэйзер (1878), выканаў геал. здымку рэк Бау і Белі (1880—82) і зах.ч. Скалістых гор (1882—84), а-воў Ванкувер і Каралевы Шарлоты. У 1887—88 узначальваў экспедыцыю па геолага-геагр. вывучэнні тэр.паўн.-зах. Канады. Яго імем названы горад у вусці р. Клондайк на ПнЗ Канады і горны хрыбет у вярхоўях р. Юкан.
вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на скрыжаванні аўтадарог Рагачоў—Слаўгарад і Гомель—Магілёў. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Доўск». За 31 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Рагачоў, 90 км ад Гомеля. 1893 ж., 769 двароў (1997). Гомельская абл.с.-г. доследная станцыя. Асфальтавы, цагельны, малочны з-ды, хлебазавод, філіял Рагачоўскага камбіната буд. матэрыялаў, аўтазаправачная станцыя. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, 2 аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — царква (пач. 20 ст.).
горад, сталіца Катара, на У п-ва Катар. Каля 300 тыс.ж. (1994). Порт у Персідскім зал. Міжнар. аэрапорт. Гал.гандл. цэнтр краіны. Прам-сць: металаапр., цэм., харч., вытв-сць угнаенняў. Саматужныя промыслы. Рыбалоўства, здабыча жэмчугу. Ун-т. Арх. помнікі 18—20 ст.
вёска ў Воранаўскім р-не Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Радунь—Эйшышкес (Літва). Цэнтр сельсавета і с.-г.калект. прадпрыемства «Ніва». За 45 км на З ад Воранава, 108 км ад Гродна, 36 км ад чыг. ст. Бастуны. 660 ж., 198 двароў (1997). Базавая і муз. школы, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
газета, орган ЦККПЗБ. Выдавалася нелегальна з ліст. 1928 да жн. 1932 у Вільні на польскай мове. Асвятляла паліт. і эканам. становішча ў краіне. Выступала ў абарону інтарэсаў працоўных Зах. Беларусі. Выкрывала антынар. палітыку ўрада Польшчы, адмяжоўвалася ад згодніцкіх і нацыяналістычных партый і іх лідэраў. Выходзіла да 6 нумароў у год (вядомы 23 нумары).
рака на ПнЗ Афрыкі, у Марока. Даўж. каля 1150 км, пл.бас. 15,1 тыс.км². Пачынаецца на паўд. схіле Высокага Атласа вытокамі Дадэ і Іміні, цячэ па зах. ускраіне Сахары. Упадае ў Атлантычны ак. толькі ў час паводкі, калі растаюць снягі ў гарах. Пастаяннае цячэнне ў гарах (каля 200 км), ніжэй воды ракі выкарыстоўваюцца на арашэнне. Даліна Д. густа населена.
машына для драблення кускавых матэрыялаў, пераважна мінер. сыравіны. Бываюць буйнога (для кавалкаў 1500—500 мм), сярэдняга (500—100 мм) і дробнага (100—40 мм) драблення; шчокавыя, конусныя, валковыя, ударныя і стрыжнёвыя (дэзінтэгратары).
У шчокавых Д. матэрыял здрабняецца паміж 2 прамавугольнымі плітамі (шчокамі), адна з якіх хістаецца, а другая нерухомая, у конусных — паміж нерухомай чашай і конусам, што хістаецца і адначасова верціцца, у валковых — паміж 2 цыліндрычнымі валкамі (гладкімі або зубчастымі), якія верцяцца адзін насустрач аднаму, ва ўдарных — ад удараў малаткоў, што замацаваны на ротары шарнірна (у малатковых Д.) або нерухома (у ротарных). Выкарыстоўваюцца ў горнай, хім. і харч. прам-сці, металургіі, буд-ве, у сельскай гаспадарцы (гл.Здрабняльнік кармоў).
І.І.Леановіч.
Схема драбілак: а — шчокавая (1, 2 — рухомая і нерухомая шчокі); б — конусная (3, 4 — нерухомы і рухомы конусы); в — валковая зубчастая (5 — валкі); г — малатковая (6 — малаток, 7 — ротар); д — ротарная.
рад паслядоўных дзяленняў аплодненага яйца, у выніку якіх утвараюцца больш дробныя клеткі (бластамеры); стадыя развіцця ўсіх шматклетачных жывёл. Пачынаецца пасля збліжэння мужч. і жан. клетак (гл.Апладненне) і аб’яднання іх храмасом. У некат. жывёл бывае Д. неаплодненых яец (гл.Партэнагенез). Іншы раз аплодненыя яйцы знаходзяцца ў стане спакою (гл.Дыяпаўза) і пачынаюць развівацца пры змяненні знешніх умоў (напр., т-ры навакольнага асяроддзя). У чалавека Д. прыводзіць да ўтварэння комплексу бластамераў — морулы.