Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ДО́ПУСКІ,

рознасць (дапушчальныя адхіленні) паміж найбольшымі і найменшымі гранічнымі значэннямі (памерамі) якога-небудзь параметра (геам., мех., фізіка-хім. і інш.).

У машынабудаванні прыпята сістэма Д. і пасадак, якая забяспечвае ўзаемазамяняльнасць дэталей і вузлоў, дазваляе ажыццяўляць злучэнні з рухомымі. нерухомымі і пераходнымі пасадкамі. Д. ўстанаўліваюцца на намінальныя памеры вала і адтуліны, а таксама дэталей іншых формаў (напр., абмежаваных 2 паралельнымі плоскасцямі). У сістэме адтуліны ніжняе гранічнае адхіленне памеру адтуліны роўна 0, а розныя пасадкі атрымліваюць зменай Д. вала; у сістэме вала верхняе гранічнае адхіленне памеру вала роўна 0, а розныя пасадкі атрымліваюць зменай Д. адтуліны. Д. рэгламентуюцца класамі дакладнасці. У будаўніцтве сістэма Д. вызначаецца будаўнічымі нормамі і правіламі.

т. 6, с. 184

ДОПШ ((Dopsch) Альфонс) (14.6.1868, г. Ловасіцы, Чэхія — 1.9.1953),

аўстрыйскі гісторык. Праф. Венскага ун-та (1900—38). Аўтар прац «Эканамічнае развіццё ў эпоху Каралінгаў, галоўным чынам у Германіі» (т. 1—2, 1912—13), «Эканамічныя і сацыяльныя асновы культурнага развіцця Еўропы ад часоў Цэзара да Карла Вялікага» (т. 1—2, 1918—20), «Натуральная гаспадарка і грашовая эканоміка ў сусветнай гісторыі» (1930), «Улада і селянін у часы Германскай імперыі» (1939) і інш., у якіх сцвярджаў бесперапыннасць гіст. працэсу ад антычнасці да сярэдневякоўя.

т. 6, с. 184

ДО́ПЫТ,

следчае або судовае дзеянне, якое заключаецца ў атрыманні ад сведкі, пацярпелага, падазронага, абвінавачанага або падсуднага вуснага паказання пра вядомыя яму акалічнасці дадзенай справы. Адзін з спосабаў набыцця і замацавання доказаў судовых. Правілы Д. вызначаны працэсуальным заканадаўствам. Д. правамоцны праводзіць толькі работнікі органаў дазнання і папярэдняга следства, пракуроры і суд, а ў цывільным працэсе — таксама істцы і адказчыкі ці іх прадстаўнікі. Вынікі Д. фіксуюцца ў адпаведных следчых або суд. пратаколах, Д. можа суправаджацца аўдыё- або відэазапісам.

Э.І.Кузьмянкова.

т. 6, с. 184

ДО́РАХ (Ніна Пятроўна) (н. 25.7.1956, в. Перавалока Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),

бел. спартсменка (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту (1979). Скончыла Гомельскі ун-т (1980). Чэмпіёнка свету і Еўропы (1979), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету і Еўропы (1978) на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м, бронзавы прызёр (1977) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 500 м. Неаднаразовая чэмпіёнка СССР.

т. 6, с. 184

ДО́РАХАЎ (Іван Сямёнавіч) (23.9.1762—25.4.1815),

расійскі ваенны дзеяч, ген.-лейт. (1812). Скончыў Артыл. і інж. шляхетны кадэцкі корпус у Пецярбургу (1787). Удзельнік рус.-тур. вайны 1787—91. кампаніі па задушэнні паўстання 1794. Вызначыўся ў войнах супраць Францыі 1805 і 1806—07, у рус.-швед. вайне 1808—09. Напярэдадні вайны 1812 у 4-м пяхотным корпусе 1-й арміі, камандзір карпуснога авангарда. Пасля бою 30 чэрв. каля Вял. Салечнікаў (цяпер Шальчынінкай, Літва) быў вымушаны адступіць. 6 ліп. спрабаваў адбіць у французаў Валожын, аднак пры набліжэнні вял. сіл праціўніка адышоў на Камень (Валожынскі р-н). 7 ліп. злучыўся каля Стоўбцаў з 2-й арміяй П.І.Баграціёна. Удзельнічаў у Смаленскай аперацыі 1812 і ў Барадзінскай бітве 1812. У вер.кастр. 1812 камандзір асобнага атрада, заняў г. Верая (Маскоўская вобл.). У бітве каля Малаяраслаўца цяжка паранены. Біяграфія Д., складзеная яго сынам Руфінам у 1850, захоўваецца ў Нац. б-цы Беларусі (фонд І.Ф.Паскевіча).

т. 6, с. 184

ДО́РСЕТ (Dorset),

старажытнаэскімоская культура (пач. 1-га тыс. да н.э.пач. 2-га тыс. н.э.), адкрыта ў 1925 на мысе Дорсет (в-аў Бафінава Зямля). Пашырана на ПнУ Канады. Канадскім Арктычным архіпелагу, у зах. і паўн.зах. Грэнландыі. Для Д. характэрны абабітыя каменныя прылады працы. астрогі, іголкі, скульптура з косці, біўня, дрэва, наразны лінейны арнамент. Вылучана 5 перыядаў развіцця культуры; у апошнім выяўляюцца рысы эскімоскай культуры Туле, якая пасля 1200 н.э. змяніла Д.

т. 6, с. 184

ДО́РСКІ (Іосіф Львовіч) (17.12.1911, Мінск — 7.12.1964),

бел. тэатр. дзеяч і драматург. Засл. дз. маст. Беларусі (1961). Скончыў курсы кінасцэнарыстаў у Мінску (1930). Працаваў на кінафабрыцы «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе (1931—33). З 1935 заг. літ. часткі БДТ-2 (т-р імя Я.Коласа). З 1948 дырэктар гэтага т-ра. З 1961 дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм». Літ. дзейнасць пачаў у 1930. Аўтар драмы «Цэнтральны ход» (1948) і лірычнай камедыі «Алазанская даліна» (1949; абедзве з К.Губарэвічам, пастаўлены ў т-ры імя Я.Коласа), п’есы «Права на шчасце» (пастаўлена ў т-ры імя Я.Коласа і ў драм. т-ры ў г. Вялікія Лукі), нарысаў, артыкулаў па праблемах тэатр. мастацтва.

т. 6, с. 184

ДО́РСКІ (Сямён Львовіч) (20.10.1920, Мінск — 14.1.1992),

бел. перакладчык. Канд. філал. н. (1961), дац. (1965). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1947). З 1947 працаваў у БДУ, з 1962 у Мінскім пед. ін-це замежных моў. Друкаваўся з 1957. Перакладаў з англ., франц., ісп. і ням. моў. На бел. мову пераклаў раманы П.Абрахамса «Вянок для Удома» (1959), І.Кардэнаса Акуньі «Загадка адной нядзелі» (1979), К.Маккалаў «Птушкі на цернях» (1988), Дж.Э.Стэйнбека «Гронкі гневу» (1993), п’есу Э.Заля «Наследнікі Рабурдэна» (паст. 1960), аповесці Л.Рэна «Негр Нобі» (1962), П.Джойса «Цікі» (1977), Д.Алонса «У пошуках чорнай чайкі» (1982), зб. казак Г.Прокапа «Пятае кола» (1980) і інш.

т. 6, с. 184

ДО́РТМУНД (Dortmund),

горад на З Германіі, у зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія. Рэзідэнцыя Карла Вялікага, гар. прав. з 13 ст. 602 тыс. ж. (1994). Буйны трансп. вузел — усходнія «вароты» Рура. Порт на р. Эмшэр (прыток р. Рэйн); звязаны з Паўночным м. каналам Д.-Эмс. Важны індустр. цэнтр Рурскага прамысл. раёна. Гал. галіны прам-сці: чорная металургія, машынабудаванне (пераважна металургічнае, пад’ёмна-трансп. абсталяванне, станка- і лакаматывабудаванне, эл.-тэхн.), тэкст., хім. (вытв-сць угнаенняў і пластмас), харчасмакавая (найбуйнейшы ў Еўропе цэнтр вытв-сці піва). Ун-т. Музеі, у т. л. сярэдневяковага мастацтва ў замку Капенберг. Арх. помнікі 12—15 ст.

т. 6, с. 185

ДО́РТМУНДСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т Засн ў 1965 у г. Дортмунд (Германія). Адкрыты ў 1968. Ф-ты: матэм., фіз., хім., хім. тэхналогій, камп’ютэрных навук, машынабудавання, электратэхнікі, планавання гарадоў і населеных пунктаў, эканам. і сац. навук, адукацыі і біялогіі, спец. адукацыі і рэабілітацыі асоб з цяжкасцямі ў стане здароўя, гуманіт. навук, у т. л. тэалогія, паліт. навукі, псіхалогія і эканоміка хатняй гаспадаркі, мовы і л-ры, журналістыкі, гісторыі, музыкі, мастацтва, спорту і геаграфіі. Пры ун-це працуюць 5 ін-таў і 3 цэнтры.

В.М.Навумчык.

т. 6, с. 185