аўстрыйскі паліт. і дзярж. дзеяч. Член Хрысц.-сац. партыі. У 1932—34 федэральны канцлер і міністр замежных спраў Аўстрыі. Урад Д. ва ўмовах паліт. і эканам. нестабільнасці ў краіне ўстанавіў аўтарытарнае праўленне (у 1933 распушчаны парламент і с.-д.«Шуцбунд», адменены свабода друку і сходаў, забаронена камуніст. партыя; у 1934 ліквідавана паўстанне сацыял-дэмакратаў, забаронены ўсе партыі), у знешняй палітыцы арыентаваўся на фаш. Італію, перад пагрозай аншлюсу з боку нацысцкай Германіі ў 1934 заключыў саюз з Італіяй і Венгрыяй. Забіты ў час путчу аўстр. нацыстаў.
у славянскай міфалогіі ўвасабленне шчасця, удачы, якія дорыць людзям Бог. Побач з добрай Д. існуюць злая, няшчасная, ліхая Д. і злыдні, спадарожнікі дрэннай Д. ці нядолі. Вобраз Д. вельмі пашыраны ў бел.нар.паэт. творчасці.
1) падатак з сялян ВКЛ у 15—18 ст. на карысць землеўладальніка, які забіраў чацвёртую частку (долю) ураджаю. У 16—18 ст. пашырана на Бел. Падзвінні. Выконвалі гэту павіннасць сяляне — дольнікі. У канцы 18 ст. Д. заменена чыншам або паншчынай.
2) Руская мера вагі да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. Д. = 1/96 залатніка = 0,0444 г.
будаўніча-мантажная арг-цыя, якая вырабляе зборныя жалезабетонныя канструкцыі жылых дамоў, транспартуе іх на буд. пляцоўкі, манціруе з іх будынкі і здае заказчыку цалкам гатовымі да эксплуатацыі. Структура кіравання ДБК залежыць ад яго магутнасці, умоў дзейнасці і да т.п. У арг-цыі такога тыпу рэалізуецца гал. перавага — магчымасць увязвання ў адзіны тэхнал. працэс дзейнасці ўсіх спецыялізаваных падраздзяленняў, таму ў шэрагу ДБК няма буд.-мантажных упраўленняў. Асн.вытв. падраздзяленні — пастаянна дзеючыя ўчасткі, якія выконваюць буд., сан.-тэхн., электрамантажныя і інш. віды работ.
Аснову базы індустр. домабудаўніцтва Рэспублікі Беларусь складаюць 28 з-даў буйнапанэльнага домабудаўніцтва з агульнай магутнасцю 3198; 3 тыс.м² агульнай плошчы жылля за год, або 2430,6 тыс.м³ зборнага жалезабетону (1996). Першы ДБК у краіне створаны ў Мінску ў 1960. Камбінаты падпарадкоўваюцца Мін-ву архітэктуры і буд-ва Рэспублікі Беларусь. Гл. таксама Аб’ёмнаблочнае домабудаванне.
ДО́МАГК ((Domagk) Герхард) (30.10.1895, Лагаў, каля г. Штэрнберг, Германія — 24.4.1964),
нямецкі патолаг і мікрабіёлаг. Скончыў Кільскі ун-т (1921) і працаваў у ім. З 1924 у Ін-це паталогіі ў Грайфсвальдзе, з 1925 у Мюнстэрскім ун-це (з 1928 праф.). Адначасова з 1927 дырэктар лабараторыі канцэрна «І.Г.Фарбэніндустры» у г. Вуперталь. Навук. працы па хіміятэрапіі бактэрыяльных інфекцый. Распрацаваў першы эфектыўны прэпарат для лячэння ганарэі (1934), новыя прэпараты для хіміятэрапіі туберкулёзу і пухлін. Абгрунтаваў антыбактэрыяльнае ўздзеянне і ўвёў у лячэбную практыку сульфаніламідныя прэпараты. Нобелеўская прэмія 1939.
ДО́МАРКАС ((Domarkas) Юозас) (н. 28.7.1936, в. Варкаляй Плунгескага р-на, Літва),
літоўскі дырыжор. Нар.арт. Літвы (1974), нар.арт.СССР (1986). Скончыў Вільнюскую (1960, клас кларнета) і Ленінградскую (1960, клас І.Мусіна) кансерваторыі. З 1964 гал. дырыжор сімф. аркестра Літ. філармоніі. З 1965 выкладае ў Літ. кансерваторыі. У рэпертуары творы І.С.Баха, Л.Бетховена, Г.Ф.Гендэля, К.Орфа, Г.Малера, Б.Бартака, Б.Брытэна, П.Хіндэміта, К.Дэбюсі, Б.Марціну і інш. Першы выканаўца многіх сімф. твораў літ. кампазітараў. Дзярж. прэмія Літвы 1974.
сукупнасць прыналежных грамадзяніну на праве прыватнай уласнасці жылога дома (катэджа, дачы, садовага дома і інш.), надворных будынкаў (гаража, хлява, цяпліц і інш.), размешчаных на зямельным участку, што знаходзіцца ў дадзенай асобы на падставе права ўласнасці або на інш. законнай падставе.
ДО́МБАЛЬ (Тамаш Францавіч) (29.12.1890, в. Собаў Жэшаўскага ваяв., Польшча — 4.12.1938),
бел. эканаміст, дзеяч міжнар. сялянскага руху. Акад.АНБССР (1933), д-рэканам.н. (1934), праф. (1932). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1927), Ін-тчырв. прафесуры (1932). З 1919 дэпутат польскага сейма. У 1921 арыштаваны і засуджаны на 6 гадоў катаргі. У 1923 вызвалены ў выніку абмену палітвязнямі паміж Польшчай і СССР. Ініцыятар склікання 1-й Міжнар. сялянскай канферэнцыі ў Маскве (1923), нам.ген. сакратара Выканкома Сялянскага Інтэрнацыянала. Працаваў у Выканкоме Камінтэрна, Міжнар. арг-цыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі, заснаваў н.-д.Міжнар. аграрны ін-т (1926). У 1932—35 віцэ-прэзідэнт АНБССР і дырэктар Ін-та эканомікі АНБССР. Чл.ЦККП(б)Б у 1932—37, чл.ЦВКБССР у 1935—37. Аўтар прац па міжнар.сял. руху. 29.12.1936 арыштаваны, прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
ДО́МБСКІ ((Dąbski) Ян) (4.4.1880, с. Кукізава Львоўскай вобл., Украіна — 5.6.1931),
польскі паліт. дзеяч, журналіст. У 1-ю сусв. вайну ў польскіх легіёнах. У 1919—30 пасол польскага сейма. У 1920—21 нам. міністра замежных спраў Польшчы, старшыня польскай дэлегацыі на мірных рус.-ўкр.-польскіх перагаворах у Мінску і Рызе. 18.3.1921 падпісаў з польскага боку Рыжскі мірны дагавор 1921, паводле якога Зах. Беларусь адыходзіла да Польшчы. Адзін з лідэраў Польскай нар. партыі «Вызволене». Аўтар успамінаў.