ЛІНЕ́ЙНАЕ ВЫМЯРЭ́ННЕ,
вымярэнне даўжыні, плошчы, аб’ёму. Робіцца лінейкамі, штангенінструментамі, мернымі стужкамі, у т.л. рулеткамі вымяральнымі і інш.
ЛІНЕ́ЙНАЕ ВЫМЯРЭ́ННЕ,
вымярэнне даўжыні, плошчы, аб’ёму. Робіцца лінейкамі, штангенінструментамі, мернымі стужкамі, у т.л. рулеткамі вымяральнымі і інш.
ЛІНЕ́ЙНАЕ КІРАВА́ННЕ,
структура кіравання, якая мае на мэце прамое ўздзеянне на працэс кіравання з боку лінейнага кіраўніка (дырэктара, начальніка, майстра, брыгадзіра). Кіраўнік засяроджвае ў адных руках усе функцыі кіравання. Пры такой структуры кожнае падраздзяленне (або асобны выканаўца падпарадкоўваецца аднаму вышэйстаячаму органу кіравання ці кіраўніку, які самастойна выконвае ўсе кіраўніцкія функцыі. Станоўчым у Л.к. з’яўляецца тое, што яно выключае двайное падпарадкаванне, мае дакладныя і простыя ўзаемаадносіны, вызначаецца аператыўнасцю распрацоўкі і рэалізацыі кіраўніцкіх рашэнняў, павышае адказнасць кіраўніка за вынікі работы; адмоўнае — значны аб’ём інфармацыі, што перадаецца на розных узроўнях, высокія патрабаванні да кваліфікацыі кіраўнікоў і іх кампетэнцыі ва ўсіх пытаннях работы падначаленых звёнаў, абмежаванне ці зніжэнне ініцыятывы работнікаў ніжэйшых узроўняў кіравання. Л.к. больш прыдатнае пры невял. аб’ёмах работ, дзе задача па кіраванні менш складаная. Усё большыя аб’ёмы і складанасці вытв-сці прадвызначылі далейшае раздзяленне функцый кіравання і выклікалі неабходнасць выкарыстання функцыянальнага кіравання.
У.Р.Залатагораў.
ЛІНЕ́ЙНАЕ ПЕРАЎТВАРЭ́ННЕ,
1) Л.п.
2) Л.п.
ЛІНЕ́ЙНАЕ ПІСЬМО́,
пісьмо, графемы якога ўтвараюцца сукупнасцю ліній. Проціпастаўляецца малюнкаваму пісьму (
ЛІНЕ́ЙНАЕ ПРАГРАМАВА́ННЕ,
раздзел матэматычнага праграмавання, прысвечаны тэорыі і метадам рашэння задач аб экстрэмумах (мінімумах ці максімумах) лінейных функцый пры абмежаваннях, зададзеных сістэмамі лінейных роўнасцей і няроўнасцей.
Задачы Л.п. з’яўляюцца
На Беларусі праблемы Л.п. і яго дастасаванняў даследуюцца ў Ін-це матэматыкі
Літ.:
Данциг Дж. Б. Линейное программирование, его применения и обобщения:
Габасов Р., Кириллова Ф.М. Методы линейного программирования. Ч. 1—3.
Ю.Н.Сацкоў.
ЛІНЕ́ЙНАЕ ЎРАЎНЕ́ННЕ,
алгебраічнае ўраўненне, у якое невядомыя ўваходзяць у 1-й ступені і адсутнічаюць члены, якія маюць здабытак невядомых. Л.ў. з адным невядомым мае выгляд ах=b. У выпадку некалькіх невядомых маюць справу з сістэмай Л.ў. Тэорыя Л.ў. атрымала развіццё пасля ўзнікнення вучэння аб дэтэрмінантах і матрыцах. Паняцце лінейнасці пераносіцца з
ЛІНЕ́ЙНАЯ А́ЛГЕБРА,
адзін з раздзелаў алгебры, асноўная задача якога — рашэнне лінейнага ўраўнення αx+β=0. Спосаб яго рашэння і ўласцівасці адпаведнай лінейнай функцыі у=αx+β — зыходныя для ідэй і метадаў Л.а.
У Л.а. вывучаюцца аб’екты 3 тыпаў: лінейныя прасторы, матрыцы і лінейныя формы (
Літ.:
Милованов М.В., Тышкевич Р.И., Феденко А.С. Алгебра и аналитическая геометрия. Ч. 1.
Алгебра и аналитическая геометрия. Ч. 2.
Р.І.Тышкевіч.
ЛІНЕ́ЙНАЯ ЗАЛЕ́ЖНАСЦЬ,
найпрасцейшы від матэматычнай залежнасці; суадносіны віду
, дзе C1, C2, ..., Cn — лікі, з якіх хоць бы адзін не роўны нулю, а u1, u2, ..., un —
ЛІНЕ́ЙНАЯ ПРАСТО́РА,
абагульненне паняцця сукупнасці свабодных вектараў звычайнай 3-мернай прасторы.
ЛІНЕ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА,
сістэма, працэсы ў якой задавальняюць суперпазіцыі прынцыпу і апісваюцца лінейнымі ўраўненнямі. Л.с. — ідэалізаваная мадэль рэальнай сістэмы. Спрашчэнні, якія прыводзяць дадзеную сістэму да Л.с.,
Да Л.с. адносяць усе віды суцэльных асяроддзяў (газ, вадкасць, цвёрдае цела, плазму) пры распаўсюджванні ў іх хваль малой амплітуды, вагальныя сістэмы з ваганнямі паблізу стану раўнавагі.
Розныя па прыродзе Л.с. часта падпарадкоўваюцца аднолькавым дыферэнцыяльным ўраўненням, што дае магчымасць вывучаць іх агульныя ўласцівасці,