бел. архітэктар. Прадстаўнік архітэктуры барока. У 1691 уступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1695—98), езуіцкім паслушніцкім доме ў Вільні (1701—04). Працаваў у Оршы (1704—05 і 1707—09), Нясвіжы (1705—06), Мсціславе (1706—07). У 1707 у Мсціславе паводле яго праекта пабудаваны драўляны езуіцкі касцёл, у 1711 — званіца і гасп. пабудова.
(31.3.1872, б. маёнтак Грузіна, Наўгародская вобл., Расія — 19.8.1929),
рускі тэатральны і мастацкі дзеяч. У 1896 скончыў юрыд.ф-т Пецярбургскага ун-та, адначасова вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі ў М.Рымскага-Корсакава. Вывучаў жывапіс, т-р, гісторыю маст. стыляў. Адзін з заснавальнікаў аб’яднання «Свет мастацтва» і рэдактар (разам з А.Бенуа) аднайм. часопіса (1899—1904). У 1906—07 арганізоўваў у Парыжы, Берліне, Монтэ-Карла, Венецыі выстаўкі рус. мастакоў, з 1907 — штогадовыя выступленні за мяжой рус. артыстаў, т.зв. «Рускія сезоны», у 1907 — сімф. канцэрты (наз. «Гістарычныя рус. канцэрты»), у 1908 — сезоны рус. оперы. Стваральнік трупы «Рускі балет Дзягілева» (1911—29). У балеце як правадніку новых ідэй мастацтва бачыў сінтэз сучаснай музыкі, жывапісу, харэаграфіі; садзейнічаў стварэнню яркіх балетных спектакляў (у т.л. балеты «Жар-птушка», «Пятрушка», «Вясна свяшчэнная», «Вяселейка», «Апалон Мусагет» І.Стравінскага, «Стальны скок», «Блудны сын» С.Пракоф’ева, а таксама К.Дэбюсі, М.Равеля, кампазітараў «Шасцёркі» і інш.). Для афармлення спектакляў запрашаў найб. вядомых рас. мастакоў. Балеты ставілі М.Фокін, В.Ніжынскі, Л.Мясін, Б.Ніжынская, Дж.Баланчын і інш.; сярод танцоўшчыкаў Т.Карсавіна, М.Кшасінская.
М.Мордкін, Г.Паўлава і інш. Тэатральныя антрэпрызы Дз. зрабілі вял. ўплыў на развіццё сусв. харэаграфіі.
Літ.:
Красовская В.М. Русский балетный театр начала XX в. [Ч.] 1. Хореографы. Л., 1971;
Сергей Дягилев и русское искусство: Ст., открытые письма. интервью. Переписка. Современники о Дягилеве. (Т.] 1—2. М., 1982;
возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Вузлянка, за 7 км на ПнУ ад г.п. Мядзел. Пл. 1,37 км2, даўж. 1,7 км, найб.шыр. 1,2 км, найб.глыб. 1,7 м, даўж. берагавой лініі каля 4,4 км. Пл. вадазбору 4 км2. Схілы катлавіны выш. 1 м (на Пн да 7 м), параслі хмызняком, на Пн участкамі разараныя. Берагі сплавінныя, тарфяністыя, пад хмызняком. Дно выслана сапрапелем, уздоўж паўн. берага — пяском. Шыр. паласы надводнай расліннасці да 50 м. З возера бярэ пачатак Дзягільскі канал.
вёска ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., каля воз. Дзягілі. Цэнтр сельсавета і дапаможнай сельскай гаспадаркі Мінскага маторнага з-да. За 13 км на ПнУ ад Мядзела, 153 км ад Мінска, 32 км ад чыг. ст. Варапаева. 282 ж., 103 двары (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
ДЗЯГЦЯ́НСКІ СКАРБ Знойдзены ў 1957 на ўскраіне в. Дзягцяны Капыльскага р-на Мінскай вобл. Ухаваны каля 1050. Складаўся з 21 фрагмента сярэбраных ювелірных вырабаў з дробным зярненнем і сканню, 320 дэнарыяў Англіі (10 экз.), Венгрыі (3), Герм. імперыі (165), Даніі (1), Чэхіі (123), нявызначаныя (4), імітэты манет Англіі (3) і Германіі (9), фрагменты куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата (2). Па колькасці чэшскіх дэнарыяў скарб не мае аналагаў на тэр.Усх. Еўропы.
(15.7.1909, в. Пціч Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 9.11.1939),
яўрэйскі пісьменнік. Пісаў на ідыш. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1937). Друкаваўся з 1930. У кнігах апавяданняў, аповесцей і нарысаў «На рыштаваннях» (1934), «Савецкая Беларусь» (1935), «Будаўнікі» (1936), «Браты» (1937), «Верныя вартавыя» (1938), «Наша зямля» (1939) адлюстраваў падзеі грамадз. вайны, сацыяліст. пераўтварэнні ў краіне. Яго творы выключна лірычныя, у іх паэтызацыя палескага краю.
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1954, клас А.Багатырова), з 1962 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Асн. жанры творчасці камерна-інстр. і камерна-вакальныя. Сярод твораў: кантата «Радзіма» на словы Я.Коласа (1954), «Карнавальная сюіта» (1959), паэмы «Мора», «Світанне» (1960), «Палессе» (1962) для сімф.арк.; рапсодыя на тэмы бел.нар. песень для цымбалаў з арк. (1962), уверцюра (1964), «Беларуская сюіта» (1964); п’есы для аркестра бел.нар. інструментаў; камерна-інстр. ансамблі і п’есы; вак. цыклы на словы М.Багдановіча, Ш.Пецёфі, А.Міцкевіча, М.Хведаровіча; хар. цыкл «Ляцяць песні над Белай Руссю» на словы нар. і Я.Купалы.