дзяржаўны і паліт. дзеяч Гаіці. У 1971—86 прэзідэнт Гаіці. Прэзідэнцкі пост паводле папраўкі да канстытуцыі (студз. 1971) атрымаў у спадчыну ад бацькі Ф.Дзювалье. Прадоўжыў умацаванне рэжыму жорсткай дыктатуры. Пры ім пагоршылася эканам. становішча Гаіці. Скінуты ў выніку нар. паўстання ў лют. 1986, эмігрыраваў у Францыю.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Гаіці. Скончыў мед.ф-т ун-та Гаіці (1932). У 1947—49 нам. міністра працы, у 1949—50 міністр працы і аховы здароўя. З 1957 лідэр Партыі нац. адзінства (з 1963 Адзіная партыя рэв. і ўрадавага дзеяння). З 1957 прэзідэнт Гаіці. У 1964 правёў праз Нац. сход канстытуцыю, паводле якой абвясціў сябе «пажыццёвым прэзідэнтам» і ўстанавіў крывавы рэжым дыктатуры, праводзіў палітыку рэпрэсій, праследаваў апазіцыю. Пост прэзідэнта перадаў сыну Ж.К.Дзювалье.
воднае млекакормячае сям. дзюгоневых атр. сірэн; адзіны від. Жыве ў Індыйскім і зах.ч. Ціхага ак. каля берагоў Усх. Афрыкі, Паўд. Азіі, а-воў Рукю, Маршалавых і Саламонавых. Зрэдку заходзіць у вусці рэк. Трымаецца па адным або парамі. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела 2,5—3,2 м (да 5,8 у самцоў), маса да 170 кг Тулава верацёнападобнае. Спіна зеленаватая, шаравата-бураватая або чарнаватая, бруха ружаватае або белаватае. Хваставы плаўнік двухлопасцевы, гарызантальны. Галава невял., маларухомая. У кожнай сківіцы 1 пара разцоў і 2 пары карэнных зубоў. У самцоў верхнія разцы ператварыліся ў біўні даўж. 20—25 см. Корміцца воднай расліннасцю. Нараджае 1 дзіцяня.
японская нац. барацьба (у кімано са свабодным поясам, без абутку). Пры барацьбе стоячы барцы імкнуцца з дапамогай падножак, падсечак, кідкоў і інш. прыёмаў кінуць адзін аднаго на татамі (спец. цыновачная мата), пры барацьбе лежачы — утрымаць праціўніка прыціснутым спінай да татамі або з дапамогай болевых прыёмаў і задушлівых захватаў прымусіць яго прызнаць сябе пераможаным. Схваткі праводзяцца ў 8 вагавых катэгорыях (жанчыны — 48, 52, 61, 66, 72, больш за 72 кг і абсалютная; мужчыны — 60, 65, 71, 78, 86, 95, больш за 95 кг і абсалютная) і працягваюцца 4 мін для жанчын і 5 мін для мужчын.
Дз. створана ў канцы 19 ст.праф. Д.Кано, які сістэматызаваў і палепшыў тэхніку джыуджыцу (без элементаў, што пагражалі жыццю і здароўю барцоў) і ўвёў шмат новых, створаных ім самім. З канца 19 — пач. 20 ст. Дз. пашырылася ў шэрагу краін Еўропы, Азіі, Амерыкі У 1956 створана Міжнар. федэрацыя Дз. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1956, чэмпіянаты Еўропы — з 1951. З 1964 Дз. — алімпійская дысцыпліна (перапынак у 1968).
На Беларусі развіваецца з 1974, у 1977 створана рэсп. федэрацыя. Сярод бел. дзюдаістаў чэмпіён Еўропы (1983, 1984, 1985), уладальнік Кубка свету (1984, 1986), бронзавы прызёр чэмпіянату свету (1985) В.Пясняк, чэмпіён Еўропы (1997) Р.Мамедаў, бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы (1995) Н.Багіраў, прызёры чэмпіянату Еўропы 1977 А.Карыцкая і Т.Масквіна. Зборная каманда Беларусі сярэбраны прызёр Кубка Еўропы (1994).
(н. 3.10.1935, г. Шарлат, штат Паўн. Караліна, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Марскую акадэмію ЗША (1957), Масачусецкі тэхнал.ін-т (1964), школу па падрыхтоўцы пілотаў для аэракасм. даследаванняў (1965). У 1966—76 у групе касманаўтаў НАСА. 16—27.4.1972 з Дж.Янгам і Т.Матынглі здзейсніў палёт на Месяц як пілот месяцовай кабіны касм. карабля «Апалон-16». На Месяцы прабыў 71 гадз (3 выхады на яго паверхню агульнай працягласцю 20 гадз). Для перамяшчэння па месяцовай паверхні Дз. і Янг карысталіся месяцаходам. У космасе правёў 11 сут. Залаты медаль НАСА «За выдатныя заслугі».
швейцарскі паліт. дзеяч, публіцыст. Адзін з арганізатараў Міжнар. лігі міру і свабоды (1867). Ганаровы ген. сакратар Міжнар. бюро міру (з 1891). Аўтар шэрагу прац у абарону міру, у т.л. «Гістарычнага нарыса руху ў абарону міру» (1899). Нобелеўская прэмія міру 1902 (разам з А.Габа).
напорны ўчастак вадавода, які пракладваюць пад рэчышчам ракі або канала, па дне глыбокай даліны або яра, пад дарогай і інш. перашкодамі для пропуску праз іх воднага патоку. Бываюць калодзежнага (шахтавага) тыпу і крывалінейныя, заглыбленыя і ўкладзеныя па паверхні, жалезабетонныя, бетонныя, стальныя і камбінаваныя. Часам маюць смеццезатрымальныя рашоткі, адстойнікі для акумуляцыі наносаў, затворы для аховы ад высокага ўзроўню вады пры рамонце і інш. Выкарыстоўваюцца ў сістэмах водазабеспячэння і каналізацыі, меліярацыі. гідратэхн. буд-ве і інш.
палітычны дзеяч Францыі, дзеяч міжнар.камуніст. руху, журналіст. Удзельнік 1-й сусв. вайны. Чл. (з 1921) і адзін з кіраўнікоў (1926—64) Франц.камуніст. партыі (ФКП). Чл. Выканкома Камуністычнага Інтэрнацыянала (1935—43). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў франц. Руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. Віцэстаршыня Устаноўчага сходу (1945—46). Дэп. ніжняй палаты парламента (1926—32, 1936—39, 1946—58), сенатар (з 1959). Кандыдат у прэзідэнты Францыі ад ФКП на выбарах 1969. Быў сувыдаўцом газ. «L’Humanité» («Чалавецтва») і дырэктарам газ. «Voix de l’Est» («Голас Усходу»), Аўтар мемуараў (т. 1—6, 1968—72), кніг «Будучыня дэмакратыі» (1962), «Бакунін і Маркс: цень і святло» (1974) і інш.
французскі мікрабіёлаг і хімік. Чл. Парыжскай АН (1888). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1862). Працаваў з Л.Пастэрам. З 1895 дырэктар Пастэраўскага ін-та. Навук. працы па біяхіміі. Даследаваў хім. састаў малака, малочнакіслае браджэнне, уздзеянне сычужнага ферменту, састаў і ўтварэнне розных сыроў. Прапанаваў метад вызначэння лятучых кіслот шляхам фракцыйнай перагонкі. Вывучаў з’яву осмасу і руху вадкасці ў капілярах. Адстойваў мікробную тэорыю хвароб. Аўтар 4-томнага твора «Мікрабіялогія» (1898—1901).