Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Ві́цебск м. Víciebsk, Wízebsk i Wítebsk n -s

Ві́цебшчына ж. das Gebíet (-es) Víciebsk (i Wízebsk)

віці́на ж.

1. (прут) Gérte f -, -n, Rúte f -, -n;

2. (скручаная лаза) Fléchtgerte f -, -n

ві́цца

1. (пра валасы) sich lócken, sich kräuseln; sich wéllen;

2. (вакол чаго-н.) sich schlíngen*, sich wínden*; sich ránken (пра расліны);

3. (падымацца віхрам) áufwirbeln vi (s);

пыл віе́цца der Staub wird áufgewirbelt;

4. (кружыцца) kréisen vi;

пту́шкі ўю́цца [вію́цца] над ле́сам die Vögel kréisen über dem Wald;

5. (мець звілісты напрамак) sich schlängeln;

руча́й уе́цца [віе́цца] der Bach schlängelt sich;

6. (развявацца) wéhen vi, fláttern vi (пра сцяг і г. д.)

віць wínden* vt;

віць вянкі́ Kränze wínden*;

віць вяро́ўку éinen Strick dréhen;

віць гняздо́ ein Nest báuen;

◊

з яго́ вяро́ўкі мо́жна віць er lässt sich álles gefállen

ві́цэ-адміра́л м. Vizeadmiral [´vi:- і ´fi:-] m -s, -e

ві́цэ-прэзідэ́нт Vizepräsident [´vi:- і ´fi:-] m -en, -en

ВІЧ (вірус імунадэфіцыту чалавека) HIV n, m (англійскае: human immunodeficiency virus)

Ві́шнева н. Víšnieva i Wíschnewa n –s

вішнёвы Kirsch-;

вішнёвага ко́леру kírschfarben, kírschrot;

вішнёвы сад Kírschgarten m -s, -gärten