Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

фарма́т м. Formát n -(e)s, -e;

вялі́кага фарма́ту gróßformatig

фарматава́ць, фармаці́раваць камп., тс. перан. formatíeren vt

фарма́цыя ж. паліт. Formatión f -, -en, Gestáltung f -, -en;

грама́дска-эканамі́чная фарма́цыя soziálökonomische Formatión, ökonómische Geséllschaftsformation

фармацэ́ўт м. Pharmazéut m -en, -en

фармацэўты́чны pharmazéutisch

фармірава́нне н.

1. (дзеянне) Formierung f -, Bíldung f -; Gestáltung f -;

фармірава́нне свядо́масці Bewússtseinsbildung f -;

фармірава́нне кабіне́та Kabinéttsbildung f;

фармірава́нне цягніко́ў чыг. Zúgbildung f, Wágenreihung f -;

2. вайск. Formatión f -, -en, Áufstellung f -, -en;

но́вае фармірава́нне Néuaufstellung f

фармірава́цца

1. sich formíeren, sich heráusbilden, entstéhen* vi (s);

2. зал. стан formíert wérden

фармірава́ць

1. formíeren vt, bílden vt; вайск. áufstellen vt;

2. перан. prägen vt;

фармірава́ць хара́ктар den Charákter [kɑ-] prägen

Фармо́за ж. гл. Тайвань

фармо́ўка ж. Fórmung f -; метэар., буд. Fórmen n -s, Fórmgebung f -