Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

дрэсіро́ўшчык м. Dompteur [-´tø:r] m -s, -e (у драпежнікаў); Dresseur [-´sø:r] m -s, -e;

ён хо́ча стаць дрэсіро́ўшчыкам er will Dresseur wérden

дрэ́ўка н. Schaft m -(e)s, Schäfte;

дрэ́ўка дзі́ды Lánzenschaft m;

дрэ́ўка сця́га Fáhnenstange f -, -n;

мо́цна трыма́ць дрэ́ўка сця́га die Fáhnenstange fest hálten*

дрэ́ўца н. памянш. Bäumchen n -s, -; Bäumlein n -s, -;

пераса́джваць дрэ́ўца das Bäumchen [Bäumlein] verpflánzen

дуалі́зм м. філас. Dualísmus m -;

дуалі́зм двух пу́нктаў по́гляду der Dualísmus zwéier Áuffassungen

дуалісты́чны філас. dualístisch;

дуалісты́чныя по́гляды dualístische Áuffassungen;

дуалісты́чныя адно́сіны ein dualístisches Verhältnis

дуб м.

1. (дрэва) Éiche f -, -n;

2. (матэрыял) Éichenholz n -es;

3. разм. (чалавек) Klotz m -es; stúrer Kerl;

◊

даць дуба ins Gras béißen

ду́бальт абл. Dóppel-

дубальто́вы

1. (падвойны) dóppelt, zwéifach;

дубальто́выя ра́мы Dóppelfenster pl;

2. (зброя) dóppelläufig; Zwíllings-

дубальто́ўка ж. разм. dóppelläufiges Gewéhr; Dóppelflinte f -, -n

ду́бам, ды́бам прысл., разм.:

станаві́цца ду́бам тс. перан. sich bäumen, sich auf die Hínterbéine stéllen;

конь станаві́ўся ду́бам das Pferd stéllte sich auf die Hínterbéine;

у мяне́ валасы́ ста́лі ду́бам mir sträubten sich die Háare, die Háare stánden mir zu Bérge