эўфані́чны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з эўфаніяй, заснаваны на прымяненні эўфаніі.
эўфані́чны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з эўфаніяй, заснаваны на прымяненні эўфаніі.
эўфані́я, ‑і,
У літаратуразнаўстве — аддзел паэтыкі, які вывучае гукавую арганізацыю мовы мастацкай літаратуры; будова мастацкага твора з пункту погляду яго гучання, мілагучнасці.
[Ад грэч. euphōnia — мілагучнасць.]
эўфемі́зм, ‑а,
Слова або выраз, якім замяняюць грубы, непажаданы або непрыемны выраз.
[Ад грэч. euphēmía.]
эўфемісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эўфемізма, з’яўляецца эўфемізмам.
эўфуі́зм, ‑у,
Штучны, манерны, напышлівы стыль мовы.
[Англ. euphuism ад грэч. euphyes — высакародны.]
эўфуісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца эўфуізмам; манерны, штучны.