Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эўкалі́пт, ‑а і ‑у, М ‑пце, м.

1. ‑а. Паўднёвае вечназялёнае дрэва сямейства міртавых, якое вызначаецца вельмі хуткім ростам і вялікімі памерамі. / ‑у, у знач. зб. Пасадка эўкаліпту.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

[Ад грэч. eu — добра і kalyptos — пакрыты.]

эўкалі́птавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эўкаліпта, уласцівы яму. Эўкаліптавае лісце. Эўкаліптавы ствол. // Які складаецца з эўкаліптаў (пра лес, парк і пад.). // Які зроблены з эўкаліпту, атрыманы з яго. Эўкаліптавы алей.

эўкла́з, ‑у, м.

Рэдкі каштоўны камень сіняга колеру, які напамінае аквамарын.

[Ад грэч. eu — добра, лёгка і klásis — ломка, расколванне.]

эўкла́завы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з эўклазу, з эўклазам. Эўклазавы пярсцёнак.

эўко́мія, ‑і, ж.

Паўднёвае гутаперчаноснае дрэва сямейства эўкоміевых, кара якога выкарыстоўваецца для вырабу лекавых прэпаратаў.

[Ад грэч. eükonos — з густым лісцем.]