Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шкіле́т, ‑а, М ‑леце, м.

1. Сукупнасць касцей, якія ствараюць цвёрдую аснову цела чалавека і жывёл. Шкілет чалавека. Шкілет каня. // перан. Пра вельмі худога, хворага, знясіленага чалавека. Дужа падазрона ўжо гаварыў гэты кульгавы шкілет. Новікаў.

2. Аснова, каркас; астаткі чаго‑н. Прасохлыя шкілеты леташніх касецкіх будак жаўцелі сярод свежай зелені. Кулакоўскі. То тут, то там стаяць шкілеты абгарэлых машын, гарматы з разадранымі стваламі. Даніленка.

3. перан. Тое, што служыць асновай для далейшага развіцця, канструявання; схема. Поруч з вершамі Танк піша ў гэты час дробныя празаічныя творы, якія цяжка назваць апавяданнямі, бо фабульны шкілет у іх вельмі слабы, гэта проста імпрэсіі. У. Калеснік.

[Грэч. skeleton.]

шкіле́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шкілета (у 1 знач.), належыць яму. Шкілетныя мышцы. Шкілетныя косці.

2. Спец. Галоўны, асноўны, апорны. Шкілетныя галіны дрэва.

шкі́пер, ‑а, м.

1. Уст. Капітан камерцыйнага судна. Ён бы стаў шкіперам кабатажнага буксіра. Рыкарда з маладых год марыў вывучыцца на шкіпера. Беразняк.

2. Капітан несамаходнага рачнога карабля. Сцяпан, муж, шкіперам хадзіў на баржы. Ракітны.

3. Асоба, адказная за маёмасць, якая знаходзіцца на палубе марскога карабля. Дзядзька Зыгмусь прапанаваў перабрацца да яго. Я адразу згадзіўся і, ядаўшы каюту шкіперу, пайшоў пад канец дня з маім выпадковым знаёмым уніз па рацэ. В. Вольскі.

[Гал. schipper.]

шкі́перскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шкіпера, належыць яму. Шкіперская каюта.

2. у знач. наз. шкі́перская, ‑ай, ж. Невялікае гаспадарчае памяшканне на судне, дзе захоўваюцца тросы, брызент, ланцугі і іншая палубная маёмасць.

шкіпіна́р, ‑у, м.

Празрыстая ці жаўтаватая гаручая вадкасць з едкім пахам, якая здабываецца перагонкай смалы хвойных дрэў і прымяняецца ў медыцыне, лакафарбавай вытворчасці і пад. Я пазаносіў у кладоўку посуд, пэндзлі, памог хлопцам паадмываць працавітыя рукі ад фарбы шкіпінарам, падзякаваў і пайшоў прыбірацца сам. Дубоўка.

шкіпіна́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шкіпінару. Шкіпінарны пах. // Прыгатаваны са шкіпінару, які змяшчае шкіпінар. Шкіпінарная фарба. Шкіпінарная масціка для падлогі. // Звязаны з вытворчасцю шкіпінару. Шкіпінарны завод.

шкіпіна́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., каго-што.

Разм. Націраць шкіпінарам.

шкі́рка, ‑і, ж.

У выразе: за шкірку — а) за частку адзення, якая прылягае да шыі; за каўнер. [Сак:] — Што зраблю?.. Па шыі, во што зраблю. Або за шкірку і вон з хаты. Не падужаю, думаеш? Ермаловіч; б) за заднюю частку шыі, за загрывак. Напуджаныя авечкі адна за адной, — быццам іх за шкірку хто выкідае з хлеўчука, — на двор павыскоквалі. Грамовіч.

шкіў, шківа, м.

Спец. Кола, якое перадае рух прывадному рэменю ці канату. [Лаўрэн:] — А на шківах цыркуляркі пасы ўжо надзеты, каб лес хутчэй пад пілы пусціць. Ракітны.