шкра́банне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. шкрабаць (у 1, 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Без стуку, нават без шкрабання адчынілася першая палавіна філёнчатых дзвярэй кабінета. Сабаленка. Раптам праз усе гэтыя гукі.. [Міхал Плышэўскі] пачуў шкрабанне каля дзвярэй на ганку. Чарнышэвіч.
шкрабану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да шкрабаць.
шкра́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. што, чым і без дап. Пакідаючы драпіны ці зачэпліваючы, вадзіць чым‑н. вострым ці цвёрдым па якой‑н. паверхні. Як толькі ён [Рэкс] заўважыў, што мяне няма ў бліндажы, падышоў да дзвярэй і давай шкрабаць кіпцюрамі, прасіцца, каб яго выпусцілі на двор. Пальчэўскі. Нават вярбы не было відаць, хоць галіна шкрабала шыбу зусім блізка. Шамякін. А потым зноў елі моўчкі, толькі чулася, як шкрабалі лыжкі ў талерках. Гаўрылкін. // Разм. Чухаць, скрэбці асобныя часткі цела. Грэчка шкрабае за вухам, хоча нешта сказаць, але тут умешваюцца другія кабеты, і ён маўчыць. Няхай.
2. Зачэпліваючы за што‑н., скрабучы па чым‑н., утвараць шум, шапаценне, шоргат. Па тратуары шкрабалі чыесьці падэшвы... «Работніца і сялянка». Маці ўжо шкрабае доўгім ключом-адмычкай, прасунутай праз дзірку ў вушаку. Паўлаў.
шкро́бат, ‑у, М ‑баце, м.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шкробаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Перад сабою бачу брудныя, даўно няголеныя шыі, спіны з плямамі поту і солі на выцвілых гімнасцёрках, чую бязладны шкробат ног. С. Александровіч. Гітлеравец, пачуўшы шкробат пацука, усунуў галаву ў акно і пасвяціў ліхтарыкам. Федасеенка.
шкро́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і шкрабаць. Гулка стукацяць дзеравяшкі, шкробаюць чаравікі і боты. Палонныя стаміліся, ідуць не ў нагу, як папала. С. Александровіч.