цот, ‑у, М цоце, м.
Лік, які дзеліцца на два без астатку.
•••
Цот і лішка — гульня, пабудаваная на ўгадванні колькасці прадметаў, узятых у жменю вядучым гульні.
Цот у цот — акурат, якраз. «Так будзе цот у цот! Ажур! Камар сам носа не падточыць...» Валасевіч.
цо́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць цотнага. Цотнасць лікаў. Цотнасць ізатопаў.
цо́тны, ‑ая, ‑ае.
Які пры дзяленні на два не мае астатку; проціл. няцотны. Цотны лік. □ Лукаш успомніў, што па цотных днях, а сёння якраз было дваццаць чацвёртае ліпеня, прыходзіў цягнік з боку Вільнюса. Кавалёў.