Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цоп, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. цопаць — цопнуць. [Уладзік:] — Узлез на хвою: што там у дупле робіцца? Засунуў руку, а мяне за палец — цоп нейкі звярок! Колас. [Рыбак:] — Раптам нейкі шчупачышча цоп за кручок — і на дно! Якімовіч.

цо́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і цапаць. Штохвіліны ўраднік цопаў сябе рукою па лысіне. Лобан.

цо́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Аднакр. да цопаць.