Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хаз, ‑у, м.

1. Спец. Большая тоўстая частка шкуры з крыжа каня.

2. Уст. Лепшы край кавалка тканіны, як у час продажу клалі напаказ.

хаза́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хазараў. Хазарскі каганат.

хаза́ры, ‑аў.

Вандроўны цюркамоўны народ, які з’явіўся ў Паўднёва-ўсходняй Еўропе ў 4 ст. пасля гунскага нашэсця.