Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хак, ‑а, м.

Інструмент для падсочкі дрэў — разак на доўгай ручцы.

хака́с,

гл. хакасы.

хака́ска,

гл. хакасы.

хака́скі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хакасаў, які належыць, уласцівы ім. Хакаская мова. Хакаскі эпас.

хака́сы, ‑аў; адз. хакас, ‑а, м.; хакаска, ‑і, ДМ ‑касцы; мн. хакаскі, ‑сак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Хакаскай аўтаггомнай вобласці.

ха́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Цяжка дыхаць разяўленым ротам, звычайна задыхаўшыся. З усімі шчырэў і палонны немец, Густа мох накладаў І часта хакаў. Барадулін.

хакеі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спартсмен, які гуляе ў хакей. Некалькі гадоў назад нашы хакеісты выходзілі ў фінал усесаюзных спаборніцтваў. «Маладосць».

хакеі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да хакеіст.

хаке́й, ‑я, м.

Спартыўная камандная гульня з клюшкамі і шайбай на лёдзе або з мячом на траве. Хакей з шайбай. Травяны хакей.

[Англ. hockey.]

хаке́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хакея. Хакейны матч. Хакейнае поле.