уга́, выкл.
Ужываецца пры выяўленні, паказе чаго‑н. значнага, цікавага або нечаканага ў значэнні: вось як, вось яно як, вось яно што. — Уга, во які госць у нас, гаворыць .. [Даніла] сваім вечна спакойным І роўным голасам І сунімаецца ў парозе, каб напіцца вады. Скрыган. І павага мне — уга! — Ад сыноў у хаце. Бялевіч. Другі б уга як нос задраў, а Васіль Кузьміч і віду не падаў, што нешта здарылася. Лобан. — Уга, брыгадзір сімфонію слухае! — засмяяўся Пецька. Мыслівец. // у знач. вык. Многа, даволі; колькі хочаш. Нядаўна прачытаў адзін «раман»... Вады — уга! Вады — даволі! А солі, неабходнай солі — І каліва няма. Валасевіч. Гэта ў іх тут, у пасёлку, нічога цікавага няма, ды і на станцыі таксама, а ў Маскве — уга! Васілёнак. // Ужываецца пры пярэчанні, адмаўленні чаго‑н. у значэнні: не, не так. — Цішэй! — пачуўся прарэзлівы голас. — Могуць немцы поезд спыніць і выкінуць усіх нас адсюль. — Уга! — запярэчыў другі. — Будуць яны з намі валаводзіцца, ім цяпер сваю б шкуру ўратаваць! Гурскі.
угава́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. угаварваць — угаварыць.
угава́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да угаварыцца (у 1 знач.).
2. Зал. да угаварваць.
угава́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да угаварыць.
угавары́цца, ‑вару́ся, ‑во́рышся, ‑во́рыцца; зак.
1. Загадзя дамовіцца, згаварыцца аб чым‑н. Аленка чакала Сцёпку, як яны і ўгаварыліся, на сцежцы каля Дзям’янавай клуні. Колас. // Прыйсці да згоды ў выніку перагавораў; дамовіцца. Гаварылі сваты ды і ўгаварыліся: сказалі... што цераз тыдзень зробяць заручыны. Калюга.
2. Разм. Сказаць лішняе; прагаварыцца. Пошта скеміў, што ён тут трохі ўгаварыўся, і стараўся паправіцца. Крапіва.
угавары́ць, ‑вару, ‑ворыш, ‑ворыць; зак., каго-што.
1. і з інф. або дадан. сказам. Пераканаць словамі, заставіць згадзіцца з кім‑, чым‑н. [Анісім:] Нічога не будзе, хлопчыкі, не ўгаворыце. Гурскі. Трэба было абавязкова ўбачыць Сцепаніду Андрэеўну, угаварыць яе не пакідаць школы. Шахавец. [Данута:] Я не магу ўявіць смерці, і мне лёгка сябе ўгаварыць, што нічога не зменіцца, хоць мяне і расстраляюць. Карпюк. // Падказаць каму‑н. якую‑н. думку, рашэнне. [Марыля:] Нічога яму [Сымону], дзедка, не ўгаворыш. Не такой падатлівай натуры ён у мяне ўдаўся. Купала.
2. Супакоіць, уцешыць. Старая жанчына .. усе гэтыя дні вельмі ўжо сумавала па сынах сваіх і па мужу. Марылька не магла яе ўгаварыць. Чорны.
угаво́р, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. угаворваць — угаварыць. — Адпачыў бы, сынку! Мы і без цябе ўправімся... — Але Кастусь не зважаў на матчыны ўгаворы: з ахвотаю завіхаўся на дрывотні. С. Александровіч. Мае ўгаворы ані не памагалі, а, наадварот, яшчэ болей разжальвалі. Сачанка.
2. Узаемная дамоўленасць аб чым‑н., умова. Па маўкліваму ўгавору і маці і сын да .. [скрыпкі] амаль не дакраналіся. Даніленка. [Віктар:] — Мы сюды ехалі спецыяльнасць пабыць, а нас на катлаван паставілі. Такога ўгавору не было. Асіпенка.
угаво́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад угаварыць.
угаво́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. угаворваць — угаварыць.
угаво́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да угаварыцца (у 1 знач.).
2. Зал. да угаворваць.