ублы́таны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ублытаць.
ублы́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. у што. Заблытацца ў чым‑н. Левы конь за .. паўхвілін[ы] паспеў ублытацца ў пастронкі. Чорны. Усё .. [Настачцы] здавалася, што за ёй пагоніцца пчала, ублытаецца ў валасы. Кулакоўскі.
2. Абвязацца, абматацца чым‑н. Ублытацца рознымі лахманамі, каб машкара не кусала.
3. перан.; у што і без дап. Разм. Умяшацца, увязацца ў што‑н.; прыняць удзел у чым‑н. Ублытацца ў чужую справу. □ А тады цёшча ўблыталася: «Няма, — кажа, — дастатку ў нас на вялікіх гасцей». Кандрусевіч.
ублы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Заблытаць што‑н. у чым‑н.
2. Разм. Увязаць, абматаць што‑н. Ублытаць валёнак вяроўкамі.
3. перан. Разм. Умяшаць, уцягнуць у што‑н., куды‑н., зрабіць саўдзельнікам чаго‑н. Ублытаць у непрыемную справу. □ Швагераў адказваў ахвотна і, здавалася, шчыра, але не без хітрасці: стараючыся так падаць усё, каб нідзе не ўблытаць сябе. Шамякін.
ублы́тванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ублытваць — ублытаць і ублытвацца — ублытацца.
ублы́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да ублытацца.
2. Зал. да ублытваць.
ублы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ублытаць.