Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

убудава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. убудаваць.

убудава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад убудаваць.

убудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Пабудаваць, збудаваць унутры чаго‑н.

убудо́ўванне, ‑я, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. убудоўваць — убудаваць.

убудо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да убудоўваць.

убудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да убудаваць.

убу́ханы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад убухаць.

убу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Упасці, уваліцца куды‑н.

убу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм.

1. У вялікай колькасці ўліць, усыпаць, укласці і пад. у што‑н.; уваліць. Ураджай павінен быць сёлета добрым .. Восенню, перад сяўбой механізатары сюды [пад азімыя] столькі гною ўбухалі. Шымук.

2. Неашчадна патраціць. Столькі грошай убухалі за мэблю.